Канкрэтна пра галоўнае. Сваімі ўражаннямі пра Усебеларускі народны сход падзяліўся яго ўдзельнік дырэктар ААТ «ТБЗ Ляхавіцкі»

Сваімі ўражаннямі пра Усебеларускі народны сход падзяліўся яго ўдзельнік Уладзімір ГУНЬКО, дырэктар ААТ «ТБЗ Ляхавіцкі»:

– Дзякуй землякам за аказаны давер прадстаўляць іх інтарэсы на
VI Усебеларускім народным сходзе. Гэтыя два лютаўскія дні сталі, без перабольшання, лёсавызначальнымі для краіны. У Палацы Рэспублікі вёўся прамы, шчыры і канструктыўны дыялог.
Асаблівыя чаканні былі звязаны з выступленнем Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Кіраўнік дзяржавы падвёў вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны за мінулую пяцігодку і акрэсліў задачы на бліжэйшую. Важкі акцэнт зроблены на ўнутры- і знешнепалітычныя падзеі, што тым ці іншым чынам уплываюць на Беларусь.
Як прадстаўніка паліўнай прамысловасці мяне зацікавіла прапанова па пашырэнні энергетычнай інфраструктуры.
Кіраўнік дзяржавы зазначыў, што важна захаваць тыя вытворчасці, якія маюць багатую гісторыю і паспяхова развіваюцца і сёння. Ён таксама акцэнтаваў увагу на адкрытасці беларускай эканомікі.
Праект Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады дэлегатам прадставіў Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка. Як кіраўнік прадпрыемства і неабыякавы грама-
дзянін зараней пазнаёміўся з асноўнымі палажэннямі і раздзеламі Праграмы, абмяркоўвалі іх і з завадчанамі. Раман Галоўчанка падкрэсліў: каб утрымліваць і заваёўваць рынкі, трэба пастаянна абнаўляцца. Гэта мы і стараемся рабіць на нашым заводзе, разумеем, мадэрнізацыя – важны крок да паспяховага развіцця. І поўнасцю згодны з меркаваннем, што беларускай эканоміцы не падыходзяць рэкамендацыі па мінімізацыі ролі дзяржавы ў эканоміцы, маштабнай прыватызацыі дзяржаўных актываў і іншыя замежных спецыялістаў па эканамічных рэформах. Далучаюся і да сказанага старшынёй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаілам Ордам, які назваў правакатарскімі дзеянні тых, хто «прыдумаў» і ўвёў эканамічныя санкцыі супраць Беларусі. Такім чынам замежныя сілы імкнуцца пазбавіць работнікаў розных прадпрыемстваў, якія выпускаюць экспарта-
арыентаваную прадукцыю, стабільнай работы і стабільнай зарплаты.
У бліжэйшую пяцігодку асаблівая ўвага будзе звернута на сацыяльна-эканамічнае развіццё малых і сярэдніх гарадоў. Плануецца пашырэнне вытворчасці на аснове мясцовых відаў сыравіны, у тым ліку торфу. Акрамя таго, павінна павялічыцца доля імпартазамяшчэння паліўных рэсурсаў, таго ж вугалю, на 35 працэнтаў. Асаблівая ўвага – на пашырэнне рынкаў збыту, як айчынных, так і замежных.
ТБЗ «Ляхавіцкі» ўжо робіць пэўныя крокі ў азначаным накірунку: пастаўляем торф для грунту, у якім вырошчваюць шампіньёны. За кошт сучаснай упакоўкі павінен павялічыцца попыт на тухавіцкі
брыкет і ў Еўропе. Але галоўны наш «канёк» – якасць.
Калі гаварыць пра сацыяльную палітыку, то па-ранейшаму ў яе аснове – забеспячэнне дабрабыту насельніцтва. Размова ішла і пра неабходнасць павышэння якасці выхавання і адукацыі, кантролю за цэнаўтварэннем, рэформу пенсійнага забеспячэння, рост заработнай платы.
Як адзначалася падчас размоў у кулуарах многімі дэлегатамі, Усебеларускі народны сход надасць зарад для далейшага развіцця грамадства і мадэрнізацыі эканомікі, стане зыходнай кропкай ва ўдасканаленні многіх накірункаў дзейнасці. Адзначу, што гэтымі днямі пішацца вялікая глава ў гісторыю нашай краіны. Ганаруся, што маю дачыненне да гэтага.
Рэфрэнам ва ўсіх выступленнях прагучала, што сіла беларусаў у міры, ладзе і згодзе. Разам мы будуем сваю незалежную, квітнеючую Беларусь, развіваем, умацоўваем яе ролю і аўтарытэт на міжнароднай арэне. Задача ўсіх і кожнага – захаваць нашу Радзіму, якую мы любім і якой ганарымся.