1 мая ў Брэсце ўшаноўвалі самыя паспяховыя прадпрыемствы вобласці і землякоў, удастоеных ганаровага звання «Чалавек года». Сярод герояў дня былі і ляхавічане

Дыплом «Чалавека года» старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар уручае Віктару Шчуку.

Старшыня абласнога выканаўчага камітэта Канстанцін Сумар адкрыў цырымонію ўзнагароджання словамі прызнання да сваіх землякоў: кожны радок біяграфіі вобласці напісаны нашымі працаўнікамі. І яшчэ: на Брэстчыне жывуць і працуюць цудоўныя, таленавітыя людзі.
Канстанцін Андрэевіч назваў Першамай добрай нагодай для таго, каб падзякаваць людзям працы, падкрэсліў, што толькі працуючы свядома, можна развіваць эканоміку і, адпаведна, паляпшаць дабрабыт жыхароў вобласці.
З асаблівай падзякай Канстанцін Сумар звярнуўся да тых, хто за свае працоўныя дасягненні адзначаны высокім званнем «Чалавек года», а таксама — да лепшых калектываў, занесеных на абласную Дошку гонару.

Прыемна, што ў чарговы раз сярод калектываў, занесеных на абласную Дошку гонару, па выніках спаборніцтва за мінулы год, — СВК «Ляхавіцкі», які заняў у гэтым спаборніцтве другое месца. На ўрачыстасцях у Брэсце гаспадарку прадстаўляў і атрымаў дыплом з рук старшыні аблвыканкама галоўны аграном СВК «Ляхавіцкі» Іван Вітко.

Дыплом "Чалавек года" старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар уручае галоўнаму рэдактару ўстановы "Рэдакцыя раённай газеты "Ляхавіцкі веснік" Вользе Барадзіной""

Сярод 15 лаўрэатаў абласнога конкурсу «Чалавек года» — 2 ляхавіцкія. Старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар уручыў дыпломы аб прысваенні гэтага ганаровага звання за дасягненне ў галіне прадпрымальніцтва дырэктару прыватнага сэрвіснага ўнітарнага прадпрыемства «Аўтацэнтр «Вікторыя» Віктару Шчуку, у галіне грамадскай дзейнасці і інфармацыйнай палітыкі — галоўнаму рэдактару ўстановы «Рэдакцыя раённай газеты «Ляхавіцкі веснік» Вользе Барадзіной. Партрэты лаўрэатаў конкурсу змешчаны на Дошку гонару ля Брэсцкага аблвыканкама.

Калектыў СВК «Ляхавіцкі» па выніках мінулага года заняў другое месца сярод арганізацый АПК Брэстчыны.

Фота Аляксея Ганчука («Народная трыбуна») .

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *