З узнагародай! На Ляхавіччыне адзначаны лепшыя

Граматай Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны:
за асабісты ўклад у развіццё перапрацоўчай галіны раёна і ў сувязі з 50-годдзем з дня нараджэння – дырэктар СААТ «Ляхавіц-кі малочны завод» Вячаслаў ЕМЯЛЬЯНЕНКА;
за шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту, актыўную мэтана-
кіраваную работу па падрыхтоўцы спартыўнага рэзерву, высокія вынікі выхаванцаў – трэнер-выкладчык па лёгкай атлетыцы СДЮШАР Ляхавіцкага раёна Андрэй ІВАНЮЦЕНКА;
за добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, вялікі асабісты ўклад у развіццё сістэмы аховы здароўя Ляхавіцкага раёна –
галоўная медыцынская сястра Ляхавіцкай ЦРБ Ала ТУРКІНА;
за высокае прафесійнае майстэрства, добрасумленную працу, вялікі асабісты ўклад у захаванне і развіццё культуры раёна, за ўкараненне і прымяненне новых формаў і метадаў у рабоце на высокім прафесійным узроўні – дырэктар раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Вольга ПЛЯШЭВІЧ;
за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі, высокі ўзровень арганізацыі метадычнага суправаджэння адукацыйнага працэсу, рэалізацыю інавацыйных праектаў, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці – загадчыца Ляхавіцкага раённага вучэбна-метадычнага кабінета Святлана МАРГАЕВА;
за добрасумленную працу, высокія вынікі і вялікі асабісты ўклад у развіццё галіны культуры, актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці раёна – начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ніна ПРЫХАЧ;
за шматгадовую добрасумленную працу на прадпрыемстве і за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы льну па выніках штогадовых раённых спаборніцтваў у АПК раёна – трактарыст
ААТ «Ляхавіцкі льнозавод» Уладзімір МАСЛОЎСКІ;
за шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кіравання, асабісты ўклад у развіццё бюджэтнай сістэмы Ляха-
віцкага раёна – начальнік фінансавага аддзела Ляхавіцкага райвыканкама Ірына СТРАМАВУС;
за добрасумленную працу, высокае прафесійнае майстэрства, асабісты ўклад у развіццё газавай галіны Ляхавіччыны –
слесар па абслугоўванні і рамонце газавыкарыстоўваючага абсталявання Ляхавіцкага раёна газазабеспячэння Аляксандр МЕЛЕХАВЕЦ;
за шматгадовую працу ў сістэме аграрнай адукацыі па падрыхтоўцы спецыялістаў для АПК Беларусі, падрыхтоўку прызёраў рэспублі-
канскага конкурсу прафмайстэрства ў кампетэнцыі «Заатэх-
нія», падрыхтоўку і выданне дапаможнікаў для навучэнцаў ССНУ – кіраўнік практыкі Ляхавіцкага аграрнага каледжа Галіна ПЯНТКОЎСКАЯ;
за шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны – трактарыст-машыніст ААТ «Нача» Сяргей КІСЕЛЬ; аператар машыннага даення ААТ «Жарабковічы» Людміла КУДЗІН; аператар машыннага даення СВК «Ляхавіцкі» Таццяна СЛАВУТА.
Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны:
за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і ў сувязі з 80-годдзем з дня нараджэння – пенсіянер Аляксей КАСЦЮК;
за шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кіравання, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна – намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Ляхавіцкага райвыканкама Наталля МАЦКЕВІЧ;
за шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё сістэмы аховы здароўя раёна і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці – галоўны ўрач райЦГіЭ, дэпутат раённага Савета дэпутатаў Віталій ЦІХАНАЎ;
за добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё сістэмы аховы здароўя раёна і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці – галоўны ўрач Ляхавіцкай ЦРБ, дэпутат раённага Савета дэпутатаў Георгій ХЛЯБОВІЧ;
за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі, высокі ўзровень арганізацыі адукацыйнага працэсу, актыўную мэта-
накіраваную работу па павышэнні якасці навучання і выхавання навучэнцаў, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці – намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце гімназіі г. Ляхавічы Аксана ГАТОЎЧЫЦ;
за шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё галіны фізічнай культуры і спорту, актыўную мэтанакіраваную работу па падрыхтоўцы спартыўнага рэзерву – трэнер-выкладчык па дзюдо СДЮШАР Ляхавіцкага раёна Віктар БОГУШ;
за шматгадовую працу ў сістэме аграрнай адукацыі, падрыхтоўку прызёраў рэспубліканскага конкурсу прафмайстэрства, удзел у міжнародных навукова-практычных канферэнцыях, падрыхтоўку і выданне вучэбных дапаможнікаў для навучэнцаў ССНУ, актыўную грамадзянскую пазіцыю – выкладчык дысцыплін прафесійнага кампанента Ляхавіцкага аграрнага каледжа Мікалай КРАЎЧУК.

Падзячнае пісьмо Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта адрасавана (на здымку):
за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, уклад у сістэму аховы здароўя Ляхавіцкага раёна – урачу-эпідэміёлагу райЦГіЭ Васілію СКАРАХОДУ;
за шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у папярэджанне і ліквідацыю пажараў і надзвычайных сітуацый на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна, дасягненне высокіх вынікаў у аператыўна-службовай дзейнасці – камандзіру аддзялення ПАВП № 14 Ляхавіцкага РАНС Аляксандру ЗАПЛЁЦІНУ;
за шматгадовую добрасумленную працу, высокае прафесій-нае майстэрства, дасягненне высокіх паказчыкаў вытворчасці –
начальніку брыкетнага цэха ААТ «ТБЗ Ляхавіцкі» Васілію ІВАНОВУ;
за шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё прадпрыемства ЖКГ – майстру ўчастка «Кацельная гаспадарка» КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» Ніне КІРШЭЎСКАЙ; вадзіцелю аўтамабіля ўчастка «Саначыстка» КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» Аляксандру ЖЫХАРАВУ.
Падзячнае пісьмо раённага Савета дэпутатаў накіравана:
за шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё сацыяльнай службы раёна і ўзорнае выкананне працоўных абавязкаў – сацыяльнаму работніку аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму Ляхавіцкага ТЦСАН Святлане ТАРАБАШ;
за шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны – галоўнаму інжынеру ААТ «Ляхавіцкі льнозавод» Ірыне АНТАНОВІЧ;
за добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё прадпрыемства і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці – трактарысту-машыністу ААТ «Нача» Раману ГОЛЮ;
за добрасумленную працу, высокае прафесійнае майстэрства, асабісты ўклад у развіццё газавай галіны Ляхавіччыны – вадзіцелю аўтамабіля аварыйна-дыспетчарскага ўчастка Ляхавіцкага раёна газазабеспячэння Юрыю ГРЫШЧЫКУ.