В Ляховичском районе лесной фонд увеличился на 142200 деревьев

Штогод па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі вясной праводзіцца тыдзень лесу, які сёлета з-за асаблівасцей надвор’я доўжыўся з 13 па 30 красавіка.
Ляхавіччына даўняя і актыўная ўдзельніца павелічэння і прымнажэння зялёных насаджэнняў. Прычым, у гэтым традыцыйна задзейнічаны не толькі работнікі лясгаса, але і члены БРСМ, навучэнцы аграрнага каледжа, гарадскія і сельскія школьнікі, прадпрыемствы і арганізацыі. Па стане на перадапошні дзень красавіка лясны фонд нашага раёна павялічыўся на 142200 дрэўцаў. Сеянцамі сасны, елкі і бярозы, змешанымі ляснымі культурамі засаджана 42,3 гектара, добраўпарадкавана тэрыторыя ўздоўж дарог і ў лясных масівах.
Па словах намесніка дырэктара лясгаса Наталлі Адаменка, лесаводы асабліва ўдзячны каляджанам, рабятам з Тальмінавіцкай, Мядведзіцкай, Ліпскай і Крывошынскай школ, якія аказалі найбольшую падтрымку падчас правядзення тыдня.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *