Спатканне на мосце. У Ляхавічах па вуліцы Леніна адбылося ДТЗ

Сёння ў 7.40 у Ляхавічах на вуліцы Леніна, у раёне моста, адбылося ДТЗ. Вадзіцель аўтамабіля “Фальксваген Туран” не ўлічыў умовы надвор’я, не справіўся з кіраваннем і машыну занясло – адбылося сутыкненне з “Рэно”, якое рухалася ў спадарожным напрамку.
У аварыі людзі не пацярпелі, транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні. Вінаваты ў ДТЗ ляхавічанін 1962 г.н., пацярпелая – жыхарка раёна 1981 г.н.
Дарэчы, вадзіцель “фальксвагена” тыдні два назад быў сярод пацярпелых, а сёння статус змяніў.
Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.