Майстар-клас на татамі. Ляхавіцкія дзюдаісты падняліся на пераможны п’едэстал у рэспубліканскіх спаборніцтвах

На мінулым тыдні адзін з самых прыгожых гарадоў краіны –Полацк – прымаў у сябе Алімпійскія дні моладзі Рэспублікі Беларусь па дзюдо сярод юнакоў і дзяўчат 2005-2006 гадоў нараджэння. Спаборніцтвы праходзілі на базе Віцебскага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па вяслярных відах спорту. Мераліся сіламі каманды з усіх рэгіёнаў краіны і Мінска.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел 228 юных спартсменаў. Сярод іх і прадстаўнікі Ляхавіччыны – выхаванцы СДЮШАР раёна. Нашы выступілі дастойна ў складзе зборнай Брэсцкай вобласці: Аляксандра Шчарбакова заняла другое месца, Мікіта Пінчук – трэцяе.

– Канкурэнцыя была высокай, барацьба – відовішчнай і напружанай. У кожнай з вагавых катэгорый выступала нямала таленавітых юных спартсменаў, таму ў рабят хапала моцных сапернікаў, – адзначыў трэнер-выкладчык СДЮШАР Віктар Богуш (на здымку з выхаванцамі).

Ірына КУЗЬМІЧ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.