Ляхавіччына: час садзіць бульбу і сеяць лён

Механізатар СВК «Шлях новы» Генадзій Місько — адзін з лепшых на сёлетняй сяўбе.

Зямля прагрэлася, і настаў час пасадкі ранняй бульбы. У СВК «Ляхавіцкі» не марудзяць: з запланаваных 150 гектараў пасаджана ўжо 50. Спрыяльны час, адпрацаваная тэхналогія, высокаўраджайныя сарты — усё для таго, каб урадзілі добрыя клубні. З захаваннем усіх агратэх-нічных мерапрыемстваў пачалі пасадку гэтай культуры і ў райаграсэрвісе.
На адну важнейшую работу стала менш у СВК «Дарава», «Шлях новы», «Ляхавіцкі», «Ліпнянка», «Востраў-Агра», агракаледжы: завершана сяўба ранніх зерневых культур. У СВК «Жарабковічы» пасеяна ранніх зерневых 79 працэнтаў да плана, райаграсэрвісе — 69, прыбавіць тэмпу трэба ЗАТ «Белпрампрыбор» і ЗТАА «БелДан».
Прыйшла пара і льну. Сёлета льно- завод абавязаўся самастойна засеяць 75 працэнтаў плошчаў, адведзеных у раёне пад гэтую культуру. 60 працэнтаў запланаванага ўжо выканана.
Не трацяць марна час буракавод- чыя гаспадаркі СВК «Жарабковічы», райаграсэрвіс. У «Шляху новым», дзе плантацыі зоймуць 600 гектараў, сяўба караняплодаў набліжаецца да завяршэння.
Вясна сёлета не церпіць чарговасці: усе яравыя культуры высяваюцца адначасова. У СВК «Шлях новы» па суседству з буракамі займае адведзеную плошчу кукуруза, якой сёлета будзе тут 1060 гектараў. Пачаліся работы ў СВК «Ляхавіцкі», «Дарава», астатнім сельгаспрадпрыемствам варта паспяшацца, каб не ўпусціць спрыяльныя тэрміны.
Як зазначыў галоўны аграном райсельгасхарчу Мікалай Каплыноў, у адказны перыяд веснавой кампаніі вельмі важна зрабіць правільную расстаноўку сіл. Разам з сяўбой трэба абавязкова весці падкормку (ужо другую) азотнымі ўгнаеннямі азімых зерневых і рапсу, завяршыць унясенне тукаў на сенакосах і пашах. А на парадку дня яшчэ адна работа і таксама тэрміновая: хімпраполка азімых культур.
Аліна ЛАПІЧ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *