Прафесіяналізм плюс асабістая адказнасць. У Ляхавіцкім раёне летась за дапушчаныя парушэнні заканадаўства аб працы і ахове працы прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці дзесяць службовых асоб наймальніка

Стварэнню належных умоў працы на прадпрыемствах і ў арганізацыях Ляхавіцкага раёна ўдзяляецца вялікая ўвага. Рэгулярна праводзяцца дні аховы працы, дзейнічае мабільная група па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі на прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемствах. З удзелам дзяржаўнага інспектара праведзена 75 рэйдаў мабільнай групы райвыканкама, выяўлена больш за 700 парушэнняў нарматыўных патрабаванняў. Пытанні аховы працы разглядаліся на пяці пасяджэннях райвыканкама і пры правядзенні раённага дня аховы працы. Штогод праводзіцца конкурс на лепшую арганізацыю па ахове працы.

За 2020 год інспектары Баранавіцкага міжраённага аддзела правялі выбарачную праверку выканання заканадаўства аб працы і ахове працы ў ААТ «Жарабковічы», дзе выяўлена больш за 50 парушэнняў, рэкамендавана прыпыніць работу шасці станкоў і іншага абсталявання, якое пагражае жыццю і здароўю работнікаў прадпрыемства. За дапушчаныя парушэнні прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу юрыдычная і тры службовыя асобы, 11 службовых асоб – да дысцыплінарнай адказнасці.
Усяго летась за дапушчаныя парушэнні заканадаўства аб працы і ахове працы прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці дзесяць службовых асоб наймальніка. Па выніках нагляднай дзейнасці прыцягнута да дысцыплінарнай адказнасці 21 службовая асоба, рэкамендавана прыпыніць работу 22 станкоў і іншага абсталявання, адхілены ад працы 24 работнікі.
У 2020 годзе ў раёне зарэгістравана 12 няшчасных выпадкаў на вытворчасці, з іх адзін смяротны ў выніку ДТЗ (у ЗТАА «БелДан»),
тры няшчасныя выпадкі, якія прывялі да цяжкай вытворчай траўмы (у ФГ «Уладзімір плюс», ААТ «ТБЗ Ляхавіцкі», КУМВП ЖКГ
«Ляхавіцкая ЖКГ»), і восем няшчасных выпадкаў з лёгкім зыходам (тры – у ААТ «Жарабковічы», па адным у КСУП «Ліпнянка», ААТ «Ляхавіцкі льнозавод», ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод», два – у ЗТАА «БелДан»).
Цяжкі няшчасны выпадак здарыўся з трактарыстам ФГ «Уладзімір плюс», які парушыў патрабаванні інструкцыі па ахове працы.
У ААТ «ТБЗ Ляхавіцкі» цяжкі няшчасны выпадак з работнікам адбыўся ў выніку парушэння службовымі асобамі прадпрыемства патрабаванняў правілаў па ахове працы.
Няшчасны выпадак, які прывёў да вытворчай траўмы страхара ў КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ», – вынік парушэння службовымі асобамі прадпрыемства патрабаванняў правілаў па ахове працы і парушэння пацярпелым у стане алкагольнага ап’янення патрабаванняў інструкцыі па ахове працы.
З году ў год траўмы на вытворчасці атрымліваюць вопытныя работнікі, якія не выконваюць элементарныя правілы па ахове працы.
У сваю чаргу і службовыя асобы не заўсёды выконваюць свае функцыянальныя абавязкі па ахове працы. Службовая асоба, якая парушыла заканадаўства аб ахове працы, нясе дысцыплінар-
ную, адміністрацыйную і нават крымінальную адказнасць.
Бяспечная праца – гэта прафе-сіяналізм плюс асабістая адказнасць кожнага на сваім працоўным месцы. На жаль, многія пра гэта забываюць.

Эдуард СЛІВА, галоўны дзяржаўны інспектар Баранавіцкага міжрайаддзела Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы.