Пра права спажывецкае. Прамая лінія «ЛВ»

Пакупнік заўжды праў. На справе гэта выказванне не заўжды пацвярджаецца. Якія правы мае пакупнік ці спажывец? А якія прадавец і той, хто аказвае паслугі? Адказ на гэтыя і іншыя пытанні чытачы раёнкі змогуць атрымаць падчас прамой тэлефоннай лініі «ЛВ» 4 сакавіка. У гэты дзень на ёй будзе працаваць галоўны спецыяліст аддзела эканомікі райвыканкама Дзіяна Аляксандраўна РАМАНАВА. Тэлефануйце па нумары 2-12-36 з 14.00 да 15.00.
Папярэдне можна задаць пытанне 3 сакавіка з 14.00 да 17.00, 4 сакавіка з 8.00 да 13.00.