Ты такая адна. Што аб’ядноўвае, робіць адзінымі і згуртаванымі беларусаў

Што аб’ядноўвае, робіць адзінымі і згуртаванымі нас, беларусаў? Канешне, бязмерная любоў да сваёй краіны. Чыстая, светлая, непаўторная, пяшчотная Беларусь. Але разам з тым, такая моцная, незалежная, яна ўнікальная кропка з каардынатамі цэнтра Еўропы… Сапраўды, такая адна, і гэта далёка не сакрэт, як сцвярджаюць словы са знаёмай песні беларускай спявачкі Жанэт.

Усё гэта выразна гучыць у Год адзінства. Тут рады кожнаму, тут жывуць гасцінныя гаспадары, дбайныя рупліўцы, беражлівыя творцы. Яны ведаюць, што галоўнае – зберагчы крыштальную чысціню і яе прыгажосць для нашчадкаў.
Менавіта з такім узнёслым настроем сустрэліся ў лютым дэлегаты Усебеларускага народнага сходу, каб абмеркаваць стратэгію развіцця Беларусі на бліжэйшую пяцігодку. Адзінства меркаванняў, што Беларусь павінна развівацца і заяўляць пра сябе, гучаць на міжнароднай прасторы як надзейны партнёр, экспарцёр і вытворца.
Гэтыя два дні аб’ядналі людзей розных узростаў, прафесій, поглядаў і інтарэ-саў – аб’ядналі ў жаданні зрабіць краіну яшчэ лепшай. Як і павінна, ярка заявіла пра сябе моладзь – члены Беларускага рэспубліканскага саюза моладазі, члены Маладзёжнага парламента, маладыя кадры з усіх куточкаў яшчэ раз даказалі, што яны не
баяцца ўзяць на сябе вырашэнне складаных задач і гатовы прыняць адказнасць за будучыню краіны.
Прэзідэнт неаднойчы падчас работы сходу падкрэсліваў важнасць маладзёжнага пытання. Будучыня краіны павінна быць у надзейных руках. Рэфрэнам гучала, што маладых людзей варта ўцягваць у стваральную дзейнасць, садзейнічаць іх творчаму, інтэлектуальнаму развіццю, выхоўваць патрыятызм у падрастаючага пакалення  і не толькі.
Як адзначыў старшыня Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Беларусі Ягор Макарэвіч падчас свайго выступлення, моладзь павінна навучыцца будаваць партнёрскія ўзаемаадносіны з уладай, не чакаць ад яе гатовых рашэнняў, а прапаноўваць канкрэтныя дзеянні шляхам пошуку канструктыўных формаў праяўлення сваёй актыўнасці. У якасці прыкладу – рэзультатыўная работа грамадскіх прыёмных, ініцыятарам якіх стаў менавіта Маладзёжны парламент.
Усе мы розныя, а яна такая адна, любімая кожным, наша непаўторная Беларусь.

Маргарыта КУХТА, член Маладзёжнага  парламента пры Нацыянальным сходзе  Рэспублікі Беларусь.