Статус шаноўнага ўзросту. У купалаўцы прайшла Х справаздачна-выбарная канферэнцыя раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў

Нашы ветэраны займаюць актыўную жыццёвую пазіцыю: даюць дзейсныя парады і настаўленні, актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці, вызначаюцца ў спартакіядах, конкурсах, творчых сустрэчах і г. д.


У мінулую пятніцу ў купалаўцы прайшла Х справаздачна-выбарная канферэнцыя раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў. На парадку дня пасяджэння – падвядзенне вынікаў дзейнасці за пяцігодку і вызначэнне задач на наступныя гады.

Слова трымаў старшыня раённага савета Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Мікалай Юрлевіч, які на пасадзе з красавіка мінулага года. У цэнтрыўвагі арганізацыі – землякі пажылога ўзросту, вырашэнне іх сацыяльных праблем, абарона правоў і інтарэсаў. Ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама па стане на 1 студзеня знаходзяцца 7640 чалавек пенсійнага ўзросту, у тым ліку, 40 ветэранаў МУС, 60 – Узброеных Сіл. На Ляхавіччыне сёння пражываюць восем ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, 17 чалавек лічацца пацярпелымі ад наступстваў вайны.
Важнай часткай работы ветэранскай арганізацыі раёна з’яўляец-
ца ўдзел у абследаванні матэрыяльна-бытавога становішча ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, іншых асоб, якія пацярпелі ад наступстваў войнаў. Асобная старонка ў дзейнасці – віншаванне юбіляраў з круглымі датамі. Так, у 2019 годзе адзначылі 95-годдзе ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Уладзіміра Пракапенкі, а летась – 95-годдзе Фёдара Лойкі.
Савет ветэранаў працуе ў цеснай сувязі з аддзеламі райвыканкама, ТЦСАН, прадпрыемствамі і арганізацыямі, грамадскімі аб’яднаннямі, моладдзю. Пажылыя землякі аб’яднаны ў 34 пярвічкі. Сярод лепшых па арганізацыі работы Мікалай Юрлевіч назваў пярвічкі аграрнага каледжа, абласной псіхіятрычнай бальніцы «Крывошын», аддзелаў па адукацыі, а таксама ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, іншыя.
Вялікую культурна-асветніцкую работу праводзіць народны клуб ветэранаў «Сівізна». Яго ўдзельнікі – ветэраны працы – жаданыя госці на разнастайных мерапрыемствах, і не толькі ў раённых. Заўсёды рады і чакаюць землякоў паважанага ўзросту ў аддзяленні дзённага знаходжання для пажылых людзей ТЦСАН.
На канферэнцыі дзейнасці раённага савета ветэранаў дадзена станоўчая ацэнка, работа прызнана здавальняючай.
Старшыня ветэранскай пярвічкі райвыканкама Мікалай Куліцкі гаварыў пра тое, што для пажылых важна не быць забытымі – патрабуюцца ўвага і нераўнадушнасць. Дайсці да кожнага – не задача, а неабходнасць жыцця. Прагучалі прапановы, каб пажылыя мелі магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю. Мікалай Юрлевіч пазнаёміў прысутных з палажэннямі Нацыя-
нальнай стратэгіі Рэспублікі Беларусь «Актыўнае доўгажыхарства-2030».
Заслуханы даклад рэвізійнай камісіі, адбыліся выбары ў
раённы савет ветэранаў і ў прэзідыум. Мікалай Юрлевіч аднагалосна выбраны старшынёй. Паўнамоцтва прадстаўляць Ляхавіччыну на абласной справаздачна-выбарнай канферэнцыі даверана, акрамя выбранага старшыні, Таццяне Петух і Аляксандры Матчэні.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.