На прышчэпку? Запісвайся. Напрыканцы студзеня прышчэпачная кампанія супраць каранавіруса пачалася і на Ляхавіччыне

Напрыканцы студзеня прышчэпачная кампанія супраць каранавіруса пачалася і на Ляхавіччыне. Як ужо расказваў «ЛВ», першымі вакцыну атрымалі 115 землякоў – работнікі ўстаноў аховы здароўя раёна. У сакавіку да іх далучацца работнікі ўстаноў адукацыі, сацыяльнай службы.

На базе паліклінікі райбальніцы дзейнічае прышчэпачны пункт. З красавіка гэтага года пачнецца наступны важны этап у супрацьстаянні з COVID-19 – масавая вакцынацыя. Прышчэпку будуць рабіць прэпаратам «Спутнік V» (іншая назва Гам-КАВІД-Вак) расійскай вытворчасці.

Жадаючыя атрымаць прышчэпку супраць каранавіруснай інфекцыі могуць запісацца ў паліклініцы па тэлефоне 6-39-03 (кол-цэнтр) у рабочыя дні з 8 да 16 гадзін або ў свайго ўчастковага ўрача – для жыхароў райцэнтра, ва ўрачэбнай амбулаторыі па месцы жыхарства – для жыхароў сельскай мясцовасці.

Зрабіць заяўку можна і па электроннай пошце vakcinalyahovichi@tut.by.  У заяўцы ў абавязковым парадку ўказваюцца поўныя даныя пацыента: прозвішча, імя, імя па бацьку, дата нараджэння, адрас рэгістрацыі, кантактны нумар тэлефона, месца працы (калі чалавек працуе).

На ўсе хвалюючыя пытанні наконт вакцынацыі, пра магчымыя пабочныя эфекты, правілы паводзін пасля ін’екцыі і іншае можна атрымаць адказы па тэлефоне 6-39-03 або пакінуць свой запыт на электроннай пошце vakcinalyahovichi@tut.by

Паклапаціцеся пра сваё здароўе – прышчапіцеся.

Анатолій ПАНЬКО, загадчык паліклінікі УАЗ «Ляхавіцкая ЦРБ».