Республиканская акция «Спасибо за Победу!» проходит в Ляховичском районе

У кожным горадзе ці вёсцы каля Вечнага агню, абеліскаў і брацкіх магіл, помнікаў загінуўшым воінам на мітынгі-ушанаванні гэтымі днямі збіраюцца прадстаўнікі розных пакаленняў, каб ускласці кветкі, успомніць нашых абаронцаў і герояў, застыць у хвіліне маўчання і каторы раз сказаць ім дзякуй. Дзякуй за Перамогу, за свабоду, за магчымасць жыць, вучыцца і працаваць пад мірным небам.
Наўрад ці ёсць сям’я, якую не закранула Вялікая Айчынная вайна. У кагосьці ваяваў дзед ці прадзед, у кагосьці — бацька, сын, муж. Мы з пакалення ў пакаленне перадаём памяць пра іх подзвіг, беражліва захоўваем пажоўклыя чытаныя-перачытаныя пісьмы-трохвугольнікі (такія доўгачаканыя вестачкі з фронту), ордэны і медалі, расказваем пра іх сваім дзецям, каб потым яны расказалі сваім. Гэта наша гісторыя, гісторыя сям’і, гісторыя краіны.
І нішто не заменіць асабістай удзячнасці, шчырых словаў, якія мы гаворым, гледзячы ў вочы ветэранам. Менавіта дзеля таго, каб падтрымаць у моладзі нацыянальную і грамадзянскую самасвядомасць, выхоўваць павагу да гісторыі, гераічнага мінулага сваёй Радзімы, развіваць актыўную жыццёвую пазіцыю ў юнакоў і дзяўчат, БРСМ сумесна з піянерскай арганізацыяй з 30 красавіка па 9 мая праводзяць рэспубліканскую патрыятычную акцыю «Дзякуй за Перамогу!». Сімвал акцыі — чырвоную зорку з надпісам «Дзякуй за Пера могу!» — актывісты БРСМ і БРПА прымацоўваюць да дзвярэй кватэр і дамоў, дзе жывуць ветэраны і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны. Канешне, моладзь віншуе пераможцаў, уручае паштоўкі і сувеніры, дапамагае па гаспадарцы.
Як расказала першы сакратар райкама БРСМ Ларыса Юшкевіч, не засталіся ў баку ад акцыі бээрэсэмаўцы і піянеры Ляхавіччыны. Члены валанцёрскага атрада «Добрае сэрца» (кіраўнік Таісія Шпак) Ляхавіцкага дзяр жаўнага аграрнага каледжа наведваюць сваіх падшэфных ветэранаў, прымаюць удзел у творчых фестывалях, конкурсах патрыятычнай песні, канцэртах.
У першы дзень акцыі па ўсёй краіне прайшоў маладзёжны фестываль паветраных змеяў «ТэхнаЭнергія» пад дэвізам «Імёны герояў жывуць у нашых сэрцах і — у аблоках».
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *