Ляхавіччына: хто ў першы студатрад? /фота/

Папулярнасць студатрадаў штогод павялічваецца. Студатрад — гэта працоўны вопыт, новыя сябры, добры заробак. Ужо не першы год райкам БРСМ арганізуе другасную занятасць моладзі. Адкрыццё сёлетняга трэцяга працоўнага семестра прысвечана 50-годдзю бела- рускага студатрадаўскага руху.
Як расказала першы сакратар РК БРСМ Ларыса Юшкевіч, фарміраваннем студэнцкіх атрадаў займаецца штаб працоўных спраў, адзін з накірункаў дзейнасці якога — пошук варыянтаў летняй занятасці моладзі.
Пайшло насустрач просьбе аб працаўладкаванні студэнтаў у вольны ад вучобы час ДРБУ-200. Райкам БРСМ заключыў з арганізацыяй дагавор на выкананне работ навучэнцамі аграрнага каледжа. Так у разгар вясны пачалі дзейнічаць атрады «Аптыміст» і «Летуценнікі». 15 юнакоў і дзяўчат заўзята ўключыліся ў падрыхтоўку райцэнтра да абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2013». Яны здымаюць старую тратуарную плітку, фарбуюць стойкі дарожных знакаў, перакрыцці мастоў.
Па словах вядучага інжынера ДРБУ-200 Дзмітрыя Дзянішчыка, пад чыім кіраўніцтвам працуюць студэнты, рабяты стараюцца, робяць усё якасна і хутка. Камандзіры студатрадаў Арцём Кардзялюк і Марыя Пашкевіч адказна ставяцца да размеркавання абавязкаў.
Трэці працоўны семестр моладзь распачала з працоўнай акцыі па добраўпарадкаванні і падрыхтоўцы Кургана Славы да святкавання Дня Перамогі.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *