Давяраць – грошы губляць. Як ляхавічане губляюць грошы ў інтэрнэце

Ляхавічанцы 1976 г.н. патэлефанаваў незнаёмы і і прадставіўся супрацоўнікам банка, які паведаміў пра небяспеку для яе грашовага рахунку. У адказ жанчына перадала суразмоўцы рэквізіты банкаўскай карты. У выніку такога “клопату”, сямейны бюджэт нашай зямлячкі не далічыўся 927 рублёў.
Яшчэ адзін факт інтэрнэт-махлярства. Ляхавічанка 1991 г.н. размясціла на “куфары” аб’яву пра продаж паліто. Знайшоўся пакупнік і папрасіў паведаміць яму рэквізіты банкаўскай карткі, каб ён мог перавесці грошы. Вынік – з «пластыку» спісаны больш за 584 рублі.
Па абодвух фактах узбуджаны крымінальныя справы па ч.2 арт. 212.
Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ, начальнік РАСК.