Букет для педагога. Адзін з важнейшых накірункаў дзейнасці прафсаюзнага камітэта СШ №1 – клопат пра ветэранаў педагагічнай працы

Адзін з важнейшых накірункаў дзейнасці прафсаюзнага камітэта СШ №1 – клопат пра ветэранаў педагагічнай працы. Яны хоць і на заслужаным адпачынку, але частка школьнага калектыву. Ім рады, як самым дарагім гасцям. Сустрэчы калег, удзел у конкурсах –
цудоўная традыцыя. Іх вопыт запатрабаваны і бясцэнны.

Шмат гадоў напярэдадні свята 8 Сакавіка ў школе праводзіцца акцыя «Вясенні букет». І сёлета віншаванні разляцеліся па 33 адрасах. Навучэнцы ўстановы адукацыі сумесна з прафсаюзным камітэтам адправіліся да жанчын-ветэранаў з падарункамі, вырабленымі сваімі рукамі.
Бадзёры настрой, станоўчыя эмоцыі і шмат успамінаў – так рэагуюць нашы старэйшыя калегі на сустрэчы. А для школьнікаў паход да настаўнікаў-ветэранаў – сапраўдныя ўрокі выхавання. Павага, добразычлівасць і нераўнадушнасць –  тыя каштоўнасці, якія павінны быць сфарміраваны, таму наша прафсаюзная пярвічка натхняе і настаўляе рабят на добрыя ўчынкі.

Таццяна АБРАЖЭВІЧ,
старшыня прафкама СШ №1.

Валянціна Бародзіч, ветэран педагагічнай працы:
– Увага заўсёды прыемная. Настаўнік і на пенсіі жыве школай. Таму вельмі ўдзячна прафкаму за магчымасць апынуцца ў,
так сказаць, сваім асяроддзі. Усе падарункі ад прафкама захоўваю – так яны мне падабаюцца. З невялікіх дробязяў складаюцца цудоўны настрой і зарад на заўтрашні дзень.