15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Дарагія землякі!
Прыміце шчырыя віншаванні з адным з галоўных дзяржаўных святаў – Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

У жыцці любога грамадства і дзяржавы Канстытуцыя адыгрывае асаблівую ролю. Яе прыняцце – знакавая гістарычная падзея
для кожнай краіны. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь сабрала ў сабе багаты гістарычны вопыт і мудрасць папярэдніх пакаленняў, дакладна вызначыла прыярытэты нацыянальнага развіцця.
Ужо больш за чвэрць стагоддзя Рэспубліка Беларусь, грунтуючыся на Канстытуцыі, паступова развіваецца і ўмацоўваецца як дэмакратычная сацыяльная прававая дзяржава. Выконваць галоўны закон краіны і ўмацоўваць дзяржаўнасць – патрыятычны абавязак кожнага з нас.
У гэты святочны дзень жадаем усім жыхарам Ляхавіцкага раёна моцнага здароўя, асабістага шчасця і поспехаў ва ўсіх добрых пачынаннях на карысць нашай малой радзімы і ўсёй краіны!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.       РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Паважаныя жыхары Ляхавіцкага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Асноўны Закон краіны з’яўляецца важнейшым фактарам кансалідацыі грамадства, захавання ў ім грамадзянскай згоды, міру і стабільнасці.
У Беларусі створаны аптымальныя ўмовы для дзейнасці грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў, захоўваецца атмасфера міжнацыянальнай і міжрэлігійнай згоды, умацоўваюцца гістарычныя традыцыі і духоўныя каштоўнасці народа.
Гаворачы пра Канстытуцыю, мы не павінны забываць пра тое, што ў ёй дакладна прапісаны і абавязкі ўсіх, хто знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі. Галоўны з іх – выконваць Канстытуцыю, законы дзяржавы і паважаць нацыянальныя інтарэсы. У гэтым залог усіх дасягненняў і дабрабыту краіны.
Са святам!
З павагай, Людміла ЖАЛНЕРЧЫК, дэпутат Палаты прадстаўнікоў.