У строй! Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне «Аб мерах па забеспячэнні прызыву на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве»

На падставе Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 лістапада
1992 года № 1914-ХІІ «Аб воінскім абавязку і воінскай службе», Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 лютага 2021 года № 55 «Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве», Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне № 133 ад 19 лютага 2021 года «Аб мерах па забеспячэнні прызыву на тэрміновую ваенную службу, службу  ў рэзерве».

Райвыканкам вырашыў правесці прызыў грамадзян у лютым – маі
2021 года на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве і адпраўку ў лютым – ліпені 2021 года прызваных у вайсковыя часці грамадзян мужчынскага полу  1994 – 2003 гадоў нараджэння, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў, а таксама грамадзян старэйшых прызыўных узростаў, якія страцілі і не маюць права на адтэрміноўку, а таксама грамадзян з ліку студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь сельскагаспадарчага профілю, якія пажадалі прайсці службу ў рэзерве.
Усе грамадзяне, указаныя вышэй, зарэгістраваныя па месцы жыхарства на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна, абавязаны з’явіцца на мерапрыемствы па прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве ў адасобленую групу Ляхавіцкага раёна ваеннага камісарыята г. Баранавічы, Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў па адрасе: г. Ляхавічы,
вул. Чкалава, 8 у тэрмін, устаноўлены Законам Рэспублікі Беларусь
ад 5 лістапада 1992 года № 1914-ХІІ «Аб воінскім абавязку і воінскай службе», у дакладна назначаныя для іх дні і гадзіны, мець дакументы, указаныя ў персанальных павестках.
Грамадзянам, якія не атрымалі персанальную павестку аб яўцы на мерапрыемствы па прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, неабходна з’явіцца ў адасобленую групу Ляхавіцкага раёна, размешчаную па адрасе: г. Ляхавічы, вул. Чкалава, 8 з 26 лютага па 31 мая 2021 года з дакументамі, якія сведчаць асобу.