Флюараграфія з дастаўкай. На рыначнай плошчы горада Ляхавічы будзе працаваць перасоўная флюараграфічная ўстаноўка

24 сакавіка з 9.00 на рыначнай плошчы горада Ляхавічы будзе працаваць перасоўная флюараграфічная ўстаноўка. Усе жадаючыя могуць прайсці флюараграфічнае абследаванне, паведаміла ўрач-фтызіятр абласнога супрацьтуберкулёзнага дыспансера Таццяна Маляр.