В Ляховичском районе перевернулась машина. Есть потерпевшие

21 сакавіка на 15-м кіламетры аўтадарогі Р-103 Клецк – Ляхавічы недалёка ад Зубелевічаў у 21.50 адбылося ДТЗ.
Папярэдне ўстаноўлена, што вадзіцель аўтамабіля “Рэно Лагуна” з’ехаў у кювет і перакуліўся. Прычыны ДТЗ высвятляюцца. У аварыі пацярпелі два чалавекі – жыхары раёна: вадзіцель1995 г.н. і пасажыр 1993 г.н. Абодва цвярозыя, былі прышпілены рамянямі бяспекі. Яны знаходзяцца на лячэнні ў мясцовай райбальніцы.
Па факце ДТЗ назначаны шэраг экспертных даследаванняў.
Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ РАУС.