З узнагародай!

Граматай Ляхавіцага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны:
за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі, адказныя адносіны да працы, высокую працоўную дысцыпліну, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці і ў сувязі з 50-годдзем з дня нараджэння – начальнік аддзела фінансавых разлікаў, уліку даходаў бюджэту ўстаноў адукацыі дзяржаўнай установы «Цэнтр забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый Ляхавіцкага раёна» Марына САВАСЦЬЯНІК;
за шматгадовую добрасумленную працу і ў сувязі з 55-годдзем з дня нараджэння – прыбіральшчык службовых памяшканняў Ляхавіцкага райвыканкама Таіса ЮРУЦЬ.
Падзячным пісьмом раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу і ў сувязі з 50-годдзем узнагароджаны майстар парасілавай гаспадаркі ААТ «ТБЗ Ляхавіцкі» Ігар КАЗАНЦАЎ.