Разам супраць самагону. Адзін з напрамкаў работы праваахоўных органаў, у тым ліку міліцыі, – прафілактыка

Адзін з напрамкаў работы праваахоўных органаў, у тым ліку міліцыі, – прафілактыка. Тычыцца яна і разнастайных злачынстваў,  і правапарушэнняў, учыненых у стане алкагольнага ап’янення. Гэта ў тым ліку і правядзенне мерапрыемстваў па выяўленні фактаў вырабу, захоўвання і рэалізацыі самагоннай брагі і самагону. Толькі з пачатку гэтага года канфіскаваны ўжо 320 літраў самагоннай брагі, каля 60 літраў самагону. Вось адзін з нядаўніх прыкладаў. Сёлета 18 сакавіка ў адной з кватэр шматпавярховага дома, дзе пражывае пенсіянерка, супрацоўнікі РАУС знайшлі і канфіскавалі 20 літраў самагоннай брагі, а ў прыватным доме ляхавічанкі – больш за 40 літраў вадкасці з характэрным пахам самагону.
Будзем удзячны грамадзянам за дапамогу ў выяўленні самагоншчыкаў і фактаў незаконнага вырабу спіртаўтрымліваючай вадкасці. Пра гэта вы можаце паведаміць у любы час па тэлефоне 102, а таксама на гарачую лінію РАУС  6-09-37. Ананімнасць гарантуецца.

Аляксей ТРАФІМАЎ,  начальнік РАУС.