Граматы і грашовыя прэміі атрымалі юныя мастакі

Як паведамляў ужо “Ляхавіцкі веснік”,  5 нашых юных мастацка адораных землякоў сталі лаўрэатамі прэміі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. У панядзелак у адпаведнай моманту абстаноўцы ўрачыстасці ўзнагароды знайшлі сваіх законных уладальнікаў. Граматы, грашовыя прэміі старшыня райсавета дэпутатаў   Яўгеній Юрлевіч перадаў Алене Русакевіч,   Вячаславу Смірнову, Ганне Навікевіч, Ільі Гачко, Кацярыне Шулякоўскай.

Адзначаны былі і настаўнікі лаўрэатаў: выкладчыкі Ляхавіцкай дзіцячай школы мастацтваў Сяргей Чарановіч, а таксама Дзмітрый Бурвель і Васілій Грынь.

У цырымоніі ўзнагароджання прымалі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Крук, іншыя адказныя работнікі райвыканкама, бацькі юных талентаў.

Іван КАВАЛЕНКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *