Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама праводзіць электронны кірмаш вакансій Ляхавіцкага раёна

31 сакавіка ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама  праводзіць электронны кірмаш вакансій Ляхавіцкага раёна для грамадзян, якія шукаюць  работу.

З 14.00 да 15.00 будзе арганізавана анлайн-кансультаванне на інфармацыйнай пляцоўцы  http://e-vacancy.by з удзелам прадпрыемстваў раёна. Суіскальнікі працы атрымаюць магчымасць азнаёміцца з наяўнымі вакансіямі, задаць наймальнікам пытанні, якія цікавяць, атрымаць электронную кансультацыю, запрашэнне на гутарку ў рэжыме рэальнага часу.