Працаваць, не парушаючы заканадаўства

У Камітэце дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці на асобым кантролі знаходзяцца пытанні выканання працоўнага заканадаўства і перш за ўсё паўнаты і своечасовасці выплаты заработнай платы.
У рэгіёне ў 2020 годзе адзначаліся факты несвоечасовай выплаты заработнай платы.

Пратэрмінаваная запазычанасць па  зарплаце дапушчана шасцю арганізацыямі, што з’яўляюцца  рэспандэнтамі статыстычнага назірання па форме 12-т (запазычанасць) «Справаздача аб пратэрмінаванай запазычанасці па заработнай плаце», на агульную суму 137,1 тысячы рублёў.
Акрамя таго, падчас праведзеных кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў устаноўлены парушэнні тэрмінаў выплаты заработнай платы ў 107 суб’ектаў гаспадарання вобласці, што не з’яўляюцца рэспандэнтамі статыстычнага назірання па форме 12-т, на агульную суму 690,5 тысячы рублёў. Прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці 82 юрыдычныя і 106 службовых асоб.
Устаноўлены факты, калі пры наяўнасці запазычанасці па плацяжах у бюджэт работнікам шэрага ўстаноў выплачваліся прэміі.
Нягледзячы на прымаемыя меры, па-ранейшаму маюцца арганізацыі, аплата працы ў якіх ніжэй за 500 рублёў.
Камітэтам праведзены прамыя тэматычныя тэлефонныя лініі па пытаннях неабгрунтаванага зніжэння заработнай платы работнікам бюджэтнай сферы; выплат медыцынскім работнікам, якія працуюць ва ўмовах, звязаных з інфекцыямі. Па выніках кантролю прыняты меры па ўхіленні парушэнняў.

КДК Брэсцкай вобласці.