Ляховичанки удостоены наград международного фестиваля «Маленькая звёздочка»

Нашы юныя зямлячкі не стамляюцца развіваць свае вакальныя здольнасці, каб са сцэны зачароўваць голасам гледачоў і журы. Колькасць атрыманных званняў і дыпломаў пацвярджаюць, што ідуць яны правільным шляхам. 27-28 сакавіка ў Брэсцкім дзяржаўным абласным цэнтры маладзёжнай творчасці адбыўся II міжнародны фестываль-конкурс дзіцячай творчасці “Маленькая зорачка”, які аб’яднаў удзельнікаўад чатырох да 11 гадоў. Сярод васьмі соцень хлопчыкаў і дзяўчынак з Польшчы, Украіны, Расіі і Сербіі – і юныя ляхавічане. З-за эпідсітуацыі можна было выбраць фармат выступлення – завочны ці вочны. Ва ўзроставай групе 4-6 гадоў у намінацыі “вакал” званне лаўрэата I ступені прысуджана навучэнцы СШ №1 Сафіі Доўнар, якая спела “Танец пад дажджом”. Лаўрэатам II ступені названа Сафія Юруць з гэтай жа школы з нумарам “Усмешлівая песенка”. Ва ўзроставай групе 7-9 гадоў лаўрэатам II ступені стала Паліна Шалік, III ступені – Анастасія Швайко. Ксенія Кабельчук удастоена дыплома II ступені, Паліна Жытко – дапламантка конкурсу III ступені. Што аб’ядноўвае дзяўчат? Усе яны акрамя таго, што навучаюцца ў СШ №1, так яшчэ займаюцца ў гуртку эстраднай песні “Квінта” пад кіраўніцтвам настаўніка музыкі Аляксандра Сокала. Да таго ўсе дзяўчынкі, акрамя Паліны Шалік,  – першакласніцы і толькі пачалі падарожжа ў музычны свет. Педагог з гонарам называе сваіх падапечных – нашы зорачкі і шчыра рады іх поспехам.


Навучэнка аб’яднання па інтарэсах “Вясёлыя ноткі” ЦДАДіМ Ксенія Чаранкевіч (педагог Таццяна Калацкая) узнагароджана дыпломам I ступені ў намінацыі “вакал” сярод 4-6-гадовых рабят.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.