Сябры, таварышы, браты. На творчай сувязі. Дружбу паміж двума народамі ўмацоўваюць, у тым ліку, і школьнікі, і калектывы ўстаноў культуры Ляхавіцкага раёна

2 красавіка 1996 года ў Маскве быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Супольнасці Расіі і Беларусі, а роўна праз год – Дагавор
аб Саюзе Беларусі і Расіі.
Менавіта 2 красавіка ў абедзвюх краінах адзначаюць дзяржаўнае свята – Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі.

Дружбу паміж двума народамі ўмацоўваюць, у тым ліку, і школьнікі,
і калектывы ўстаноў культуры. Конкурсы, канферэнцыі, спаборніцтвы і многае іншае – пляцоўкі, якія аб’ядноўваюць і сціраюць межы.

Першы сумесны праект, рэалізаваны міністэрствамі адукацыі Беларусі і Расіі ў рамках Саюзнай дзяржавы ў 2004 годзе, – алімпіяда школьнікаў Саюзнай дзяржавы «Расія і Беларусь: гістарычнае і духоўнае адзінства». Сярод яе пераможцаў і дыпламантаў неаднойчы гучалі імёны нашых юных землякоў.
Сумесныя расійска-беларускія конкурсы – гэта яшчэ і ўшанаванне агульнай памяці. Сёлета 22 чэрвеня спаўняецца 80 гадоў гераічнай абароне Брэсцкай крэпасці і пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Расійскі цэнтр навукі і культуры ў Брэсце, Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі, грамадска-культурнае аб’яднанне «Рускае грамадства» аб’явілі конкурс «Каб не было вайны», у якім прапанавалі школьнікам  5 – 11 класаў напісаць эсэ.
Штогод прыносіць новыя імёны ляхавіцкіх пераможцаў і ўдзельнікаў рэгіянальны паэтычны форум «Пушкінскія сустрэчы на філфаку», арганізаваны Брэсцкім дзяржаўным універсітэтам імя А. С. Пушкіна. У 2020-м ён меў дыстанцыйны фармат. Другое месца ў завочнай алімпіядзе па рускай літаратуры заваявала 11-класніца Конькаўскага ВПК Крысціна Арцыменя. А ў завочнай алімпіядзе па журналістыцы трэцяе месца раздзялілі з іншымі ўдзельнікамі юныя ляхавічане: 11-класніца Юлія Каляда і 10-класніца Алена Грышкевіч з СШ № 1, гімназістка Ганна Крапіневіч.
Жарабковіцкія школьнікі атрымалі  42 дыпломы ўсерасійскага асветніцкага праекта «Лесаманія».
Летась сертыфікаты ўдзельнікаў адкрытага конкурсу эсэ «Мне снілася вайна», аб’яўленага Расійскім цэнтрам навукі і культуры, атрымалі восем школьнікаў Ляхавіччыны. Інтэрнэт-квэст «Майстар эпісталярнага жанру», культурна-адукацыйны праект «Вялікі майстар мовы і стылю» і іншыя творчыя іспыты аб’ядноўваюць школьнікаў дзвюх краін-суседак.
Расіяне прыязджаюць за ведамі і прафесіямі ў беларускія навучальныя ўстановы, у тым ліку ў Ляхавіцкі аграрны каледж: зараз тут навучаюцца чатыры грамадзянкі Расіі. У ЛАКу сёння рыхтуюцца да ўдзелу ў Пушкінскім фестывалі, які пройдзе з 12 па 15 красавіка.
Нямала дыпломаў, званняў лаўрэатаў у жыхароў раёна ў міжнародных творчых конкурсах з расійскай прапіскай. Па інфармацыі аддзела па адукацыі, у маладзёжным конкурсе эсэ «И помнит мир спасённый», прысвечаным 75-годдзю Перамогі, звання пераможцы-лаўрэата ўдастоена навучэнка Крывошынскай СШ імя Г. С. Здановіча Ксенія Шэршань. У конкурсе «Сузор’е» ў намінацыі «вакальная творчасць» лаўрэатамі сталі Ульяна Крук і Лізавета Біліновіч з СШ № 1 (настаўнік Аляксандр Сокал), у намінацыі «дэкаратыўна-прыкладная творчасць» – выхаванка ЦДАДіМ Ангеліна Трыбух (настаўнік Наталля Махляр). У анлайн-конкурсе «Спяваю табе, Перамога!» лаўрэатам I ступені стала Лізавета Купрыш з ЦДАДіМ (настаўнік Таццяна Калацкая). Журы фестывалю дзіцячай творчасці «Маленькая зорачка» назвала лаўрэатам у намінацыі «вакальная творчасць, сола 4 – 6 гадоў» Ксенію Чаранкевіч з ЦДАДіМ (настаўнік Таццяна Калацкая). І гэта толькі частка імёнаў тых, хто вызначыўся ў розных іспытах.
Работнікі культустаноў Ляхавіччыны таксама заваёўваюць расійска-беларускія фестывалі і конкурсы. Каранавірус не прыпыніў песенную самадзейнасць, а вывеў яе на новы ўзровень і фармат. Навасёлкаўскі СДК – актыўны ўдзельнік расійска-беларускіх мерапрыемстваў. З нядаўніх адзнак – народны клуб аматараў песні, гумару і гульні «Вечарніца» ў намінацыі «народны вакал» у IV Міжнародным фестывалі-конкурсе дзіцячай, юнацкай і дарослай творчасці вызначыўся адразу ў двух конкурсах – «Навагодняя зорка» і «Цуды на Каляды», узнагароджаны  двума дыпломамі лаўрэата I ступені. Зван-
не лаўрэатаў I ступені міжнароднага фестывалю мастацтваў BYFEST атрымалі Аляксандр Пішч і Дар’я Саванчук.
Народная эксперыментальная  вакальная група «Берагіня» Дараўскага СДК заваявала нямала ўзнагарод з расійскім адрасам. На днях стала вядома, што калектыву прысуджаны дыплом лаўрэата I ступені міжнароднага фестывалю-конкурсу «Жар-птушка ў Расіі», а кіраўнік Людміла Іваноўская прызнана лепшым педагогам і адзначана дыпломам лаўрэата I ступені. Такую ж адзнаку маюць у аглядзе-конкурсе патрыятычнай ваеннай песні «Песня мая – Расія».
Дыплом лаўрэата I ступені атрымала кіраўнік вакальнай студыі «МелаДар» (Дараўскі СДК) Алеся Камская за ўдзел  у рэгіянальным анлайн-фестывалі-конкурсе «Славянскі саюз» (г. Новасібірск). У «МелаДара» ў міжрэгіянальным фестывалі-конкурсе народнай творчасці «Вялікі Пакроў» дыплом лаўрэата I ступені і г. д.
Стала лаўрэатам II ступені VII Міжнароднага фестывалю-конкурсу
дзіцячай, юнацкай і дарослай творчасці «Час перамог», што праходзіў у Самары, народная арт-група «ВІНС-акорд» ГДК (кіраўнік Ірына Тулейка).
І гэта толькі частка творчых дасягненняў нашых землякоў, якія праслаўляюць Ляхавіччыну за яе межамі. Для творчасці адлегласці не існуе.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.