І «Спутнік» агульны. Напрыканцы лютага расійскім «Спутнікам» пачалі вакцынаваць і жыхароў Ляхавіцкага раёна

Беларусь стала першай дзяржавай, якая афіцыйна зарэгістравала распрацаваную ў Расіі вакцыну супраць каранавіруса «Спутнік V» і паспяхова пачала прымяняць прэпарат. Першая партыя прэпарата пастаўлена ў нашу краіну напрыканцы снежня мінулага года. Прышчэпачная кампанія супраць COVID-19 пачалася ў нашай краіне ў лютым гэтага года. Напрыканцы лютага расійскім «Спутнікам» пачалі вакцынаваць і жыхароў Ляхавіцкага раёна.
У сакавіку ў Беларусі на РУП «Белмедпрэпараты» ў прамысловых маштабах стартаваў выпуск распрацаванай у Расіі вакцыны супраць COVID-19. Паралельна вядзецца распрацоўка беларускага прэпарата.