Музычныя іскаркі

Вясна! Час новых здзяйсненняў, пара радасці і натхнення! Менавіта такі настрой панаваў у школе мастацтваў, калі вучні і настаўнікі рыхтаваліся да чарговых конкурсаў.
Сем выхаванцаў фартэпіяннага аддзялення прынялі ўдзел у ІІ адкрытым фестывалі-конкурсе піяністаў “Музычныя іскаркі”, што праходзіў у Клецку. На фестываль з’ехаліся аматары музыкі з розных куткоў Беларусі: Мінска, Нясвіжа, Ганцавіч, Капыля, Лагойска, Жодзіна і інш. У выкананні канкурсантаў гучала музыка кампазітараў розных эпох і, абавязкова, твор беларускага аўтара. У выніку званне лаўрэатаў і дыпламантаў атрымалі пяць нашых вучняў.
У старэйшай узроставай групе лаўрэатам ІІ ступені стала Вераніка Чарнышова, выпускніца школы, якая займаецца ў класе Уладзіміра Піваварчука, лаўрэатам ІІІ ступені – Вераніка Кендыш, вуча-ніца 5 класа, настаўніца Людміла Жукава. Лаўрэатамі ІІІ ступені ў намінацыі “Ансамблевая ігра” сталі шасцікласніцы Таццяна Матрашына і Надзея Канановіч, клас настаўніцы Ірына Тулейка.
У сярэдняй узроставай групе дыплом І ступені (4 месца) атрымаў Канстанцін Лэбко, вучань 4 класа, выхаванец Уладзіміра Піваварчука.
Імгненні радасці прынёс і ІІІ адкрыты занальны конкурс Баранавіцкага метадычнага аб’яднання “Крынічка”, дзе ў намінацыі “Духавыя інструменты” ў старэйшай узроставай групе выпускнік школы Антон Яковіч заняў 3 месца. У класе Мікалая Шкляніка Антон авалодаў навыкамі ігры на двух інструментах – кларнеце і саксафоне.
Ад усёй душы віншуем вучняў і іх настаўнікаў! Жадаем далейшых творчых поспехаў і дасягненняў!
Святлана СТАЛЯРЧУК, настаўніца школы мастацтваў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *