Вялікдзень адзначаюць хрысціяне каталіцкай канфесіі

Паважаныя свяшчэннаслужыцелі і хрысціяне каталіцкай канфесіі!
Прыміце шчырыя віншаванні са светлым і радасным святам Уваскрэсення Хрыстова.

Хрысціянскае свята Вялікадня сімвалізуе радасць жыцця, непарыўную сувязь часоў і пакаленняў, аб’яднаных агульнай радасцю і пакланеннем перад цудам Уваскрэсення. Гэта свята заклікае да абнаўлення, усяляе надзеі, пабуджае да здзяйснення добрых спраў, спагады і міласэрнасці.
Шчыра жадаем, каб гэтыя велікодныя дні сагрэлі сэрцы радасцю і цеплынёй зносін з роднымі і блізкімі, прынеслі ў вашы дамы ўзаемаразуменне і шчасце.
Няхай святочныя дні Вялікадня прынясуць здароўе, радасць і дабрабыт.

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.   РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Паважаныя жыхары Ляхавіцкага раёна, вернікі Рымска-каталіцкай царквы!
Прыміце віншаванні са святам Уваскрэсення Хрыстова!
Гэта вялікае свята збліжае ўсіх нас, раскрывае сэрцы насустрач дабру і міласэрнасці.
Кожны знаходзіць у ім асаблівы сэнс, сувымяраючы свае думкі і ўчынкі з высокімі хрысціянскімі каштоўнасцямі.
Няхай гэтыя святочныя дні напаўняюць вас чыстымі думкамі і натхняюць на праведныя ўчынкі, дораць цяпло і добры настрой, азараюць верай і ўмацоўваюць духоўныя і маральныя асновы. Няхай дастатак, давер і згода пануюць у вашых дамах і сем’ях.
З павагай, Людміла ЖАЛНЕРЧЫК,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў.