Каб жыць доўга і здорава. 7 красавіка адзначаецца Сусветны дзень здароўя

У многіх краінах свету магчымасць весці здаровае жыццё, атрымліваць якасную медыцынскую дапамогу вызначаецца тым, дзе чалавек жыве і працуе. Нямала людзей, якія жывуць за мяжой беднасці, не маюць доступу да камфортнага жылля, чыстай вады і бяспечнай ежы. Канешне, усе гэтыя фактары негатыўна ўплываюць на здароўе чалавека. Таму зразумела, наколькі каштоўная беларуская мадэль аховы здароўя, у прыватнасці, бясплатнасць, даступнасць і якасць медыцынскага абслугоўвання. Барацьба з каранавірусам – таму пацвярджэнне. На высокім узроўні ў Беларусі і якасць пітной вады, стан навакольнага асяроддзя. Кожны пры жаданні можа займацца любімым відам спорту, у краіне прапагандуецца здаровы лад жыцця, будуюцца і падтрымліваюцца ў належным стане спартыўныя аб’екты.
Па вызначэнні СААЗ, здароўе – гэта не проста адсутнасць хвароб, а стан поўнага фізічнага, маральнага і сацыяльнага дабрабыту. Таму з паляпшэннем умоў жыцця асноўныя рызыкі для здароўя чалавека змяшчаюцца ў бок фактараў па-водзін: курэнне, злоўжыванне алкаголем, маларухомы лад жыцця, высокі ўзровень халестэрыну. Такія распаўсюджаныя праблемы, як павышаны ціск, лішняя вага цела, высокі ўзровень глюкозы ў крыві, якія раней адносілі да рызыкі паводзін, зараз лічацца метабалічнымі. Менавіта яны прыводзяць, у тым ліку, да росту колькасці неінфекцыйных захворванняў. Анкалогія, рэспіраторныя і сар-дэчна-сасудзістыя хваробы, цукровы дыябет становяцца прычынай каля 70 працэнтаў усіх смерцяў у свеце. На жаль, мы самі часта вінаваты ў сваіх хваробах. Здаровы лад жыцця, фізічная актыўнасць, правільнае харчаванне, своечасовы зварот за медыцынскай дапамогай, неігнараванне дыспансерызацыяй, выкананне рэкамендацый урача –  калі ўсё гэта выконваць, можна жыць доўга і шчасліва.
Яшчэ адзін важны складнік у захаванні здароўя людзей – экалогія і стан навакольнага асяроддзя. Значная ўвага ў нашай краіне надаецца хімічнай бяспецы. Хімічныя рэчывы, якія наносяць шкоду здароўю, могуць трапіць да чалавека самымі рознымі шляхамі –
знаходзяцца ў паветры, вадзе, пестыцыды і сляды антыбіётыкаў іншы раз прысутнічаюць у прадуктах харчавання; сінтэтычныя фарбы і пластык, якія выдзяляюць шкодныя газы, могуць утрымлівацца ў адзенні, мэблі і іншых прадметах. Арганізацыі аховы здароўя, нагляд-ныя і кантралюючыя органы забяспечваюць сертыфікацыю і абавязковую маркіроўку патэн-цыяльна небяспечных тавараў, але ўсё ж апошняе слова заўжды застаецца за спажыўцом. Таму і здароўе чалавека ў асноўнай ступені залежыць ад яго самога. Прафілактыка хвароб, умацаванне здароўя, адказныя адносіны да сябе і тых, хто побач, выбар тавараў і паслуг, якія не наносяць шкоду здароўю, – неабходныя ўмовы захавання здароўя і доўгажыхарства.
Марыя ДАНІЛЬЧЫК,
фельчар-валеолаг райЦГіЭ.