З бака ў каністру. Колькі злілі дызпаліва ляхавічане, каб зарабіць крымінальную справу?

9 красавіка раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па ч.2 арт.211 Крымінальнага кодэкса (прысваенне або растрата) у адносінах двух ляхавічан 1961 г.н і 1970 г.н.
Устаноўлена, што яны ў перыяд паміж 5.45 і 6.00 раніцы з замацаванай за імі службовай машыны, якая належыць аднаму з прадпрыемстваў раёна, выкралі 200 літраў дызельнага паліва. Сума страты склала 378 рублёў. Падазроныя затрыманы.
Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ, начальнік РАСК.