На трэцяй хвалі. У Міністэрстве аховы здароўя Беларусі адзначылі, што медыцынская сфера гатова да чарговага ўсплёску COVID-19. Што ў Ляхавіцкім раёне, высвятляў «ЛВ»

Выкарыстана ілюстрацыя

Як сцвярджаюць медыкі, трэцяя хваля каранавіруса не абміне і нашу краіну. У Міністэрстве аховы здароўя Беларусі адзначылі, што медыцынская сфера гатова да чарговага ўсплёску COVID-19. Што ў Ляхавіцкім раёне, высвятляў «ЛВ».

Галоўны ўрач УАЗ «Ляхавіцкая ЦРБ» Георгій Хлябовіч расказвае:
– Установы аховы здароўя раёна гатовы да чарговай хвалі каранавіруса. Як толькі ўзнікне такая неабходнасць, інфекцыйнае аддзяленне райбальніцы зноў пачне прыём пацыентаў з COVID-19. ЦРБ у дастатковай колькасці забяспечана сродкамі індывідуальнай абароны для медыкаў, дэзынфіцыруючымі сродкамі, лякарствамі, у нас аптымальны запас кропак для падачы кіслароду і апаратаў для штучнай вентыляцыі лёгкіх. Папярэдні вопыт пацвердзіў: мы працавалі ў правільным напрамку, і ўсе прынятыя меры сябе апраўдалі. Чарговы раз хачу падзякаваць калегам за прафе-сіяналізм, адданасць справе. Многія не лічыліся з часам, не шкадуючы сіл, уступілі ў барацьбу з каварнай хваробай.
Па словах Георгія Хлябовіча, зараз жыхароў Ляхавіччыны, у якіх каранавірусная інфекцыя працякае з ускладненнямі накшталт цяжкіх пнеўманій, шпіталізуюць у медустановы Баранавічаў, але большасць лечыцца амбулаторна. Да іх, як і ў папярэднія этапы пандэміі, выязджаюць комплексныя кантактныя брыгады: праверыць самаадчуванне, узяць аналізы і іншае. Для тых, хто прыходзіць на паліклінічны прыём, па-ранейшаму дзейнічаюць чыстая і чырвоная зоны.
Калі ўзнікаюць праблемы са здароўем, не варта адцягваць на потым візіт да ўрача, нагадвае Георгій Хлябовіч:
– У Ляхавіцкай райбальніцы хво-рых шпіталізуюць ва ўсе аддзяленні стацыянара, праводзяцца і планавыя, і экстранныя аперацыі, усе падраздзяленні працуюць у штатным рэжыме.
Намеснік галоўнага ўрача ЦРБ Міхаіл Куляшоў падкрэслівае важнасць прафілактыкі: захаванне фізічнага дыстанцыравання, масачнага рэ-жыму, апрацоўкі рук. Трэба прытрымлівацца гэтых рэкамендацый не толькі ў паліклініках і бальніцах, але і ў грамадскіх месцах: транспарце, магазінах.
– Нашэнне масак – важная мера для абмежавання распаўсюджвання каранавіруса. Абслугоўванне пакуп-нікоў, спажыўцоў паслуг без масак на аб’ектах і ў арганізацыях –  парушэнне санітарна-эпідэмія-лагічнага заканадаўства. Нарматыў-нымі дакументамі прадугледжана забеспячэнне кіраўнікамі аб’ектаў кантролю за выкарыстаннем сродкаў абароны органаў дыхання як работнікамі, так і наведвальнікамі. А парушэнне патрабаванняў санітарных нормаў і правілаў прадугледжвае адміністрацыйную адказнасць па артыкуле 17.5 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. За невыкарыстанне маскі фізічнай асобай пакаранне панясе адказная службовая асоба арганізацыі, у якой выяўлена парушэнне.
Дарэчы, сёлета за першы квартал да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 15 службовых асоб за невыкананне супрацьэпідэмічных мер распаўсюджвання COVID-19. Для грамадзяніна з’яўленне ў магазіне ці паліклініцы без маскі не прадугледжвае штрафу, а вось абслугоўваць яго не маюць права, – падкрэсліў галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Ляхавіцкага раёна Віталій Ціханаў.
Апошнім часам бадай самая абмяркоўваемая каранавірусная тэма –
вакцынацыя. На пытанне, ці рабіць прышчэпку, медыкі адказваюць – абавязкова.
– Пакуль не прыдумана больш дзейснага сродку супрацьстаяць COVID-19. Пакуль беларусам даступ-ныя расійская і кітайская вакцыны. Прышчэплена ўжо 405 жыхароў Ляхавіччыны. Напрыканцы мінулага тыдня атрымалі чарговыя 280 доз расійскага «Спутніка V». Іх атрымаюць педагогі, супрацоўнікі сацыяльнай службы, а таксама тыя грамадзяне, якія папярэдне запісаліся ў паліклініцы, ва ўрачэбных амбулаторыях ці на ФАПах. Дарэчы, чарга з жадаючых вакцынавацца сёння ў раёне налічвае  180 чалавек. Запіс на прышчэпку прадаўжаецца. Сам я вакцынаваўся кітайскім прэпаратам. Адчуваю сябе добра, ніякіх пабочных эфектаў не было, – гаворыць урач-эпідэміёлаг райЦГіЭ Васілій Скараход.
Сваімі ўражаннямі пасля вакцынацыі дзеліцца ляхавічанка Марына Мароз:
– Хварэла на каранавірус у снежні мінулага года, была і пнеўманія. Хвароба працякала нялёгка. Таму, калі ў сакавіку прапанавалі вакцынавацца, адразу згадзілася. Разумею, наколькі гэта важна і неабходна. Працую дырэктарам Начаўскай школы, гэта работа ў вялікім калектыве, дзе аднолькава высокі шанц і заразіцца самому, і заразіць іншых. А хварэць нікому не хочацца. Выконвала ўсе рэкамендацыі медыкаў, дрэнных наступстваў ад прышчэпкі не адчувала.
Галіна КАНЬКО.