Сонца іграе на спіцах. Сезон двухколавага транспарту ў Ляхавічах стартаваў святам

Згодна са статыстыкай ды і ў адпаведнасці з асабістымі назіраннямі, двухколавага транспарту на дарогах і вуліцах з кожным годам становіцца ўсё больш. Гэта, ва ўсіх сэнсах, здаровая тэндэнцыя характэрна самым буйным гарадам, сціплым па колькасці жыхароў раённым цэнтрам, невялікім вёскам і маленькім вёсачкам. Без адставання, кола ў кола з трэндам «едуць» і нашы Ляхавічы.

У мінулую суботу зусім не камфортны ранішні дождж як мінімум ставіў на паўзу запланаванае правядзенне спартыўнага свята «Адкрыццё мотавеласезона-2021».
Але надвор’е прагаласавала за аматараў двухколавага транспарту – распагодзілася дастаткова, каб старту бесперашкодна адбыцца.
Стартавалі з Богам, з-пад купалоў храма Узвіжання  Крыжа Гасподняга. Пасля святога малебна і ўрачыстага асвячэння ўдзельнікаў спартыўнага свята нешматлікі караван веласіпедыстаў і матацыклістаў у суправаджэнні спецаўтамабіля ДАІ адправіўся па папярэдне пракладзеным маршруце. Шлях ляжаў практычна праз увесь горад – да стадыёна «Колас», дзе планаваўся «піт-стоп» і правядзенне тэматычнага шоу.
На сваіх «кавасакі» матацыклісты дэманстравалі  элементы фігурнага ваджэння, практыкаваліся ў скорасным манеўраванні. Падобныя,
аднак у адпаведнасці з веласіпеднай спецыфікай, конкурсы-спаборніцтвы прадугледжваліся і для аматараў экалагічнага двухколавага транспарту.
З трыбун стадыёна за падзеямі, што адбываліся на бегавым трэку, з інтарэсам назіраў сектар юных гледачоў – гарадскія школьнікі. Падчас правядзення конкурсу «Уважлівы ўдзельнік дарожнага руху» многія з іх «перакваліфікаваліся» –  з гледачоў сталі канкурсантамі: адказвалі на пытанні па правілах дарожнага руху, на макеце з нанесенай дарожнай абстаноўкай паказвалі ўменне дзейнічаць правільна, у адпаведнасці з канкрэтнай сітуацыяй. Лепшых канкурсантаў арганізатары прымеркаванага да Году народнага адзінства свята адзначылі прызамі. Добры настрой, падзяка за ўдзел і апладысменты гледачоў адраса-
валіся ўсім удзельнікам. І арганізатарам у асобах раённага выканаўчага камітэта, раённага фізкультурна-спартыў-
нага клуба, аддзялення ДАІ РАУС, райкама ГА «БРСМ».

Іван КАВАЛЕНКА.
Фота аўтара.