Пенсія для «ліквідатара»

Пенсійнае забеспячэнне грамадзян, якія прымалі ўдзел у ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый, ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый» з улікам умоў і нормаў, прадугледжаных Законам Рэспублікі Беларусь «Аб пенсійным забеспячэнні».

Удзельнікам ліквідацыі, якія прымалі ўдзел у ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у межах 10-кіламетровай зоны ў 1986 годзе або не менш за 10 сутак у 1987 годзе, прадастаўляецца права на датэрміновую пенсію па ўзросце з паніжэннем агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту на 10 гадоў пры наяўнасці стажу працы не менш за 20 гадоў у жанчын, не менш за 25 гадоў у мужчын і неабходнага страхавога стажу працы.
Дакументамі, якія пацвярджаюць права на пенсію па вышэйназванай падставе, з’яўляюцца: пасведчанне пацярпелага ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС  (з прадастаўленнем ільгот па артыкуле 19 Закона аб ЧАЭС); дакументы, якія пацвярджаюць факт (у 1986 г.) або перыяд (у 1987 г.) працы ў межах 10-кіламетровай зоны.
Для ўдзельнікаў ліквідацыі, занятых на работах па ліквідацыі наступстваў Чарнобыльскай катастрофы ў межах зоны эвакуацыі (адчужэння), прадугледжаны іншыя ўмовы прызначэння датэрміновай пенсіі па ўзросце. Пенсія ім прызначаецца з паніжэннем агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту на 5 гадоў пры ўмове наступлення інваліднасці незалежна ад яе прычыны і групы (акрамя грамадзян, інваліднасць якіх наступіла ў выніку супрацьпраўных дзеянняў).
Акрамя таго, для прызначэння данай пенсіі патрабуецца наяўнасць стажу працы не менш за 20 гадоў у жанчын і не менш за 25 гадоў у мужчын і неабходнага страхавога стажу працы.
Дакументамі, якія пацвярджаюць права на пенсію па данай падставе, з’яўляюцца: пасведчанне пацярпелага ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (з прадастаўленнем ільгот па артыкуле 19 Закона аб ЧАЭС); заключэнне медыка-рэабілітацыйнай экспертнай камісіі.
Вылічваецца датэрміновая пенсія па ўзросце ўдзельнікам ліквідацыі па агульных нормах пенсійнага заканадаўства.
Дадаткова да пенсіі ўдзельнікам ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС прызначаюцца надбаўкі:
-удзельнікам ліквідацыі, якія прымалі ўдзел у ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС у 1986 – 1987 гадах у зоне эвакуацыі (адчужэння) або занятым у гэты перыяд на эксплуатацыі або іншых работах на ўказанай станцыі (у тым ліку часова накіраваным і камандзіраваным), уключаючы ваеннаслужачых і ваеннаабавязаных, прызваных на спецыяльныя зборы і прыцягнутых да выканання работ, звязаных з ліквідацыяй наступстваў данай катастрофы, і ўдзельнікам ліквідацыі іншых радыяцыйных аварый – 50 працэнтаў мінімальнай пенсіі па ўзросце;

25 гадоў у мужчын і неабходнага страхавога стажу працы.

  • удзельнікам ліквідацыі, якія прымалі ўдзел у ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС у 1988 – 1989 гадах у зоне эвакуацыі (адчужэння) або занятым у гэты перыяд на эксплуатацыі або іншых работах на ўказанай станцыі (у тым ліку часова накіраваным і камандзіраваным), уключаючы ваеннаслужачых і ваеннаабавязаных, прызваных на спецыяльныя зборы і прыцягнутых да выканання работ, звязаных з ліквідацыяй наступстваў данай катастрофы, – 25 працэнтаў мінімальнай пенсіі па ўзросце.
    Даведачна: на 1 красавіка 2021 года ў раёне пенсію па ўзросце як удзельнікі ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у 1986 – 1987 гадах атрымліваюць 18 чалавек; надбаўку да пенсіі як удзельнікі ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС – 68 чалавек.
    Святлана СМАРШЧОК,  намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці  і сацабароне райвыканкама.