Букет з медалёў. Ляхавіцкія дзюдаісты абаранялі гонар раёна на спартакіядзе Брэсцкай вобласці сярод ДЮСШ і СДЮШАР

Чарговыя спаборніцтвы прынеслі ляхавіцкай камандзе па дзюдо новыя перамогі. 16 красавіка ў Баранавічах юныя спартсмены абаранялі гонар раёна на спартакіядзе Брэсцкай вобласці сярод ДЮСШ, СДЮШАР па дзюдо. У спаборніцтвах прынялі ўдзел каманды з Ляхавічаў, Баранавічаў, Брэста, Івацэвічаў, Камянца, Кобрына і Драгічына.

Нашы спартсмены паказалі годны вынік і вярнуліся з цэлым букетам узнагарод. Першае месца ў сваёй катэгорыі заняў Мацвей Анікей. На другую прыступку п’едэстала падняліся Арцём Туровіч і Аляксей Грыкель. Бронзу ўзялі Арцём Найда, Віялета Новік і Эмілія Ксёнжык.

Прызёры спартакіяды будуць абараняць гонар вобласці на рэспубліканскіх спаборніцтвах. Па словах трэнера рабят Віктара Богуша, у цэлым вынікам сваіх выхаванцаў ён задаволены, але ім не варта спыняцца на дасягнутым.

Ірына КУЗЬМІЧ.
Фота з архіва Віктара БОГУША.