Бег з паскарэннем. Больш як палова яравых палеткаў Ляхавіцкага раёна ўжо засеяна

Жыццё, праца на вёсцы – бег з мноствам перашкод і, што можам назіраць у гэтыя веснавыя дні, у асабліва інтэнсіўным тэмпе. Але нягледзячы на інтэнсіў, вельмі важна захаваць тэхніку, тактыку і на працягу ўсёй пасяўной дыстанцыі дэманстраваць якасны «бег». Механізатар з ААТ «Жарабковічы» Аляксандр Сарнацкі (на здымку) у сваёй рабоце імкнецца прытрымлівацца іменна такой формулы.

Малады, але вопытны, з цвёрдай рукой прафе-сіянала, увесь дзень у полі – заняты на сяўбе цукровых буракоў. І ў тым, што з караняплодам гаспадарка справілася ўжо на больш як 80 пра-цэнтах закладзеных пад культуру плошчаў, частка яго заслугі.
А тым часам асобным з гаспадарак Ляхавіччыны час адзначаць дасеўкі. Міжраённая льнона-сенстанцыя сяўбу сваіх планавых 390 гектараў профільнай культуры завяршыла яшчэ ў сярэдзіне тыдня. ЗТАА «БелДан» фінішаваў з яравымі збожжавымі. Гэтым годам іх у гаспа-дарцы значыцца амаль тысяча гектараў.
Агульнараённы паказчык засеяных, па стане на 23 красавіка, палёў складае, прыкладна  55 працэнтаў ад планавых плошчаў памерам амаль у 17 тысяч гектараў.
Першыя яравыя пасевы прабіліся ўжо далікатнай зеленню. І з кожным новым днём літаральна на вачах яны становяцца ўсё выразней, а колькасць зеляніны павялічваецца.

Іван КАВАЛЕНКА.

Фота аўтара.