В минувшую пятницу после капитального ремонта с реконструкцией помещения сервисный центр РУЭС г.Ляховичи гостеприимно распахнул двери с центрального входа /фото/

Невядома, хто больш чакаў гэту падзею: электрасувязісты ці мы, абаненты і кліенты, якія карыстаюцца паслугамі раённага вузла электрычнай сувязі. І вось адбылося. У мінулую пятніцу пасля паўгадовага перапынку, падчас якога быў праведзены капітальны рамонт з рэканструкцыяй памяшкання (усё зроблена за кошт сродкаў Брэсцкага філіяла РУП «Белтэлекам»), сэрвісны цэнтр РВЭС гасцінна расчыніў дзверы з цэнтральнага ўваходу.

Сімвалічна, што гэтая падзея адбылася 17 мая — менавіта ў Сусветны дзень электрасувязі. Адразу трэба адзначыць, што такое чаканне сапраўды варта ўбачанага. Прасторны хол, утульныя кабінкі і пакоі, новая офісная мэбля, сучаснае абсталяванне — усё стыльна, камфортна, эстэтычна, з густам і інфармацыйна аформлена. Бачна прафесійная і якасная работа падрадчыкаў-будаўнікоў з філіяла № 4 «Белрэмсувязь», якія былі не толькі будаўнікамі, але і дызайнерамі.
Што ж прапануе спажыўцам абноўлены сэрвісны цэнтр? У першую чаргу, сучасныя паслугі, зручныя ўмовы, хуткае і якаснае абслугоўванне.
— Наша галоўная канцэпцыя — прафесіяналізм і камунікабельнасць. У адноўленым сэрвісным цэнтры можна атрымаць самыя сучасныя паслугі электрасувязі (усяго РВЭС аказвае іх больш за 70). Вельмі прыемна, што ляхавічане карыстаюцца імі і задаволены якасцю, — адзначыў начальнік камерцыйнай службы Брэсцкага філіяла РУП «Белтэлекам» Юрый Астапчук.
— Усё гэта зроблена згодна патрабаванняў часу і для зручнасці кліентаў, да якіх ставімся з вялікай павагай, — гаворыць начальнік РВЭС Анатолій Лукашэвіч.
Вопытныя ветлівыя аператары, для якіх абсталяваны 2 працоўныя месцы, прымуць усе неабходныя плацяжы не толькі за паслугі Белтэлекама. Тут можна аплаціць паслугі аператараў сотавай сувязі, купіць ці здаць у рамонт тэлефонны апарат, атрымаць расшыфроўку тэлефонных размоў, адправіць тэлеграму ў любую кропку свету і г.д. Тут жа можна не толькі даведацца пра ўсе віды паслуг Белтэлекама, але і заключыць дагавор на іх аказанне, напрыклад, падключыцца да інтэрактыўнага тэлебачання Zala, высокаскораснага інтэрнэта byfly, заказаць устаноўку стацыянарнага тэлефона і г.д. Група спецыялістаў па заключэнні дагавораў дапаможа падабраць найбольш выгадны канкрэтнаму кліенту тарыфны план, прыме заяўку на ўстаноўку тэлефона. У выпадку неабходнасці на дапамогу прыйдуць спецыялісты па маркетынгу, яны даступна прэзентуюць новыя віды паслуг электрасувязі. Узніклі пытанні тэхнічнага характару, жадаеце набыць прыстаўку ці мадэм? Няма патрэбы ісці ці ехаць кудысьці: у сэрвісным цэнтры працуе служба тэхнічнай падтрымкі. Высакакласныя кансультанты акажуць дапамогу: падключаць, настрояць, ухіляць нязначныя непаладкі.
Пры жаданні можна, як гаворыцца, «у прамым эфіры» пабачыцца і пагаварыць з роднымі, знаёмымі праз інтэрнэт (у сэрвісным цэнтры вэб-камеры) ці скарыстацца паслугамі высакаскораснага доступу ў інтэрнэце. Да паслуг кліентаў — інфармацыйныя стэнды, на якіх шмат карыснай інфармацыі, у тым ліку пра акцыі Белтэлекама, інфакіёск Беларусбанка, таксафон, бясплатная даведка кодаў гарадоў.
Адкрыццё сэрвіснага цэнтра было святочным і шматлюдным. Акрамя цікавай пазнавальнай экскурсіі, можна было паўдзельнічаць у тэматычнай віктарыне і за правільны адказ атрымаць прыз. Як высветлілася, ляхавічане добра ведаюць гісторыю развіцця галіны электрасувязі.
Абноўлены сэрвісны цэнтр стаў адным з першых аб’ектаў, ужо сёння гатовых да значнай падзеі, у чаканні якой сёлета жыве райцэнтр, — абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2013».
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

One thought on “В минувшую пятницу после капитального ремонта с реконструкцией помещения сервисный центр РУЭС г.Ляховичи гостеприимно распахнул двери с центрального входа /фото/

  • 23/05/2013 в 01:17
    Permalink

    Каждое обновление- событие для города.Был на открытии- понравилось. Прошло празднично и интересно, на самом высоком уровне. Умеет РУЭС заинтересовать горожан!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *