Яркое созвездие Ляховичского происхождения /фото/

У Жарабковіцкай школе вучацца эрудзіраваныя і таленавітыя Валерый Кузняцоў, Таццяна Сковыш, Міхаіл Літвіновіч.

16 мая фанфары абвясцілі аб адкрыцці юбілейнага, V раённага фестывалю «Сузор’е талентаў». Удзельнікаў і пераможцаў рэспубліканскіх і абласных алімпіяд, навукова-практычных канферэнцый, спартыўных, турыстычных і творчых конкурсаў па выніках 2012/2013 навучальнага года ўшаноўвалі ў гарадскім Доме культуры.

— «Сузор’е талентаў» — гэта свята творчасці, інтэлекту і таленту, перамога ўсіх, хто зараз знаходзіцца ў гэтай зале, — адзначыла ў прывітальным слове да ўдзельнікаў урачыстасці намеснік старшыні райвыканкама Святлана Юрлевіч.
За 5 гадоў існавання фестываль стаў яркай падзеяй у адукацыйнай прасторы, а ўдзел у ім — своеасаблівым эталонам паспяховасці школьнікаў. З ушанавання інтэлектуальна адораных вучняў і з намінацыяй «З навукай у будучыню» ён падняўся яшчэ на некалькі прыступак, аб’яднаўшы намінацыі «Са спортам і турызмам па жыцці», «Адоранасць у творчасці».
З хваляваннем і гонарам выходзілі хлопчыкі і дзяўчынкі на сцэну для ўзнагароджання граматамі і грашовымі прэміямі. Побач з героямі свята тыя, хто дапамог дасягнуць вышыні — настаўнікі. Менавіта для іх, хто своечасова заўважыў парасткі таленту і «падсілкоўваў» яго ведамі, увагай, разуменнем гучалі ў гэты дзень апладысменты, ім уручаліся кветкі.
Сярод лепшых вучняў Святлана Юрлевіч асабліва выдзеліла школьнікаў, якія «заззялі» на рэспубліканскім і абласным узроўнях: Антон Краўцэвіч і Кацярына Салодкая (гімназія), Паліна Арлоўская (СШ №2), Аляксандр Мелехавец, Алег Ланкуць, Андрэй Лойка (цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі), Кацярына Рабцэвіч (ДЮСШ).
Таленавітыя вучні — у таленавітых настаўнікаў. Такіх як Людміла Раманенка (гімназія), Валянціна Маслюк (СШ № 2), Уладзімір Лісок (ЦДАДіМ). Менавіта гэтыя педагогі «вырасцілі» пераможцаў абласных алімпіяд, а Уладзімір Іванавіч — дыпламантаў рэспубліканскай выставы тэхнічнай творчасці «Прарыў у будучыню».
Начальнік аддзела адукацыі Леанід Калбаса параіў юным дараванням не спыняцца на дасягнутым, а працягваць працаваць над сабой, развіваць свой талент, тым больш, што ў раёне ствараюцца ўсе ўмовы для гэтага.
Зала вітала апладысментамі і выхаванцаў цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, спартсменаў, краязнаўцаў, якія ў творчых конкурсах, спаборніцтвах рознага ўзроўню дасягаюць поспехаў. І кожны такі поспех важны не толькі для канкрэтнага дзіцяці, школы, але і для Ляхавіччыны, Брэстчыны і наогул нашай краіны, у якой развіццю талентаў і здольнасцяў юных надаецца вялікая ўвага.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Пераможцы раённых і абласных алімпіяд, навукова-практычных канферэнцый з СШ №2.

Таленавітыя настаўнікі з СШ №1 заўсёды побач са сваімі вучнямі.

2 thoughts on “Яркое созвездие Ляховичского происхождения /фото/

  • 22/05/2013 в 23:35
    Permalink

    Спасибо за мероприятие. Настоящий праздник для родителей и детей.

  • 23/05/2013 в 12:53
    Permalink

    Спасибо большое за мероприятие, мне очень понравилось. Спасибо!)))

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *