Створана эвакуацыйная камісія

Рашэннем раённага выканаўчага камітэта пры райвыканкаме створана эвакуацыйная камісія, зацверджана палажэнне аб ёй. Камісію ўзначаліў намеснік старшыні райвыканкама, які курыруе сацыяльна-культурны комплекс і інфармацыйную работу.
Камісія створана ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб грамадзянскай абароне” і іншымі нарматыўнымі прававымі актамі для арганізацыі правядзення эвакуацыйных работ у мірны і ваенны час. Сярод яе асноўных задач – пры атрыманні дакладных звестак пра пагрозу ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі ўдакладняць планы эвакуацыі і даводзіць да насельніцтва і арганізацый інфармацыю пра эвакуацыйныя мерапрыемствы, вызначаць і рыхтаваць маршруты для эвакуацыі, абарончыя збудаванні, арганізоўваць выдачу сродкаў індывідуальнай абароны, а таксама непасрэдна ажыццяўляць мерапрыемствы па часовым адсяленні насельніцтва, эвакуацыі матэрыяльных і гісторыка-культурных каштоўнасцяў у бяспечныя раёны і г.д.
Згаданае рашэнне прадугледжвае стварэнне эвакуацыйных камісій на суб’ектах гаспадарання незалежна ад формы ўласнасці, эвакапунктаў на базе КУМВП ЖКГ “Ляхавіцкая ЖКГ”, аддзела адукацыі і цэнтральнай раённай бальніцы, а таксама пытанні функцыянавання эвакапунктаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *