Лялечны свет пасяліўся ў купалаўцы. У Ляхавічах можна паглядзець на ўнікальную выстаўку лялек

Вы калі-небудзь задумваліся, колькі гадоў існуюць лялькі? Аказваецца, гісторыя гэтых цацак пачынаецца з далёкай старажытнасці. Вядома, продкі сучасных Барбі не маглі пахваліцца яркім макіяжам, вялікай колькасцю абутку і адзення, цацачнымі дамамі. Але традыцыйныя беларускія лялькі – гэта каштоўная і ўнікальная з’ява беларускай народнай культуры.

У мінулую сераду ў ляха-віцкай купалаўцы адкрылася выстаўка «Фальклорная і народная беларуская лялька: гульнявая, абра-давая, абярэгавая». Прадставіла ўнікальную калекцыю гасцям член Бела-рускага саюза майстроў народнай творчасці, кіраўнік этнакультурнага аб’яднання «Папараць-кветка» па захаванні і вывучэнні тра-дыцыйнай культурнай спадчыны беларусаў у частцы фальклорнай, абра-давай і гульнявой лялькі з тканіны Таццяна Трушына.

– Народная творчасць як галіна нацыянальнай мастацкай культуры Беларусі не толькі найважнейшы спосаб выражэння сутнасці народнай культуры, але і крыніца мудрасці і духу народа, якая падтрымлі-вае ў нашы дні самасвядо-масць грамадства і яго культурную ідэнтычнасць. Вывучэнне традыцыйнай спадчыны дазваляе глыбей спазнаць карані беларускай культуры, а таксама праса-чыць узаемасувязь з ма-тэрыяльнай і духоўнай культурай іншых народаў.Сёння наспела неабход-насць у даследаванні і аналізе народнай лялькі ў кантэксце традыцый-най культуры Беларусі, – адзначыла Таццяна Трушына.

Жніўныя лялькі, лялькі Немка і Каляда, драўляныя конікі і драбінкі… Навед-вальнікі выставы змогуць адправіцца ў экскурс па гісторыі беларускіх і расійскіх лялек.

Акрамя народных, навед-вальнікі могуць пазнаёміц-ца з сучаснымі работамі бе-ларускіх майстроў. У кожнай ляльцы відавочная любоў майстра да сваёй работы: арыгінальныя касцюмы з ручной вышыўкай, роспіс. Увага – да кожнай дробязі. Паглядзець на лялечны свет можна да 8 мая.

А яшчэ гэта выстава – выдатны прыклад таго, што Ляхавіччына багатая на таленты. І ў нас ёсць майстры, якія ўласнаруч-на вырабляюць народныя лялькі. Для Тамары Кандратчык з Тухавіцкай сельскай бібліятэкі гэта лю-бімае хобі на працягу ўжо сямі гадоў. Свае работы яна паказала Таццяне Трушынай і атрымала выдатную ацэнку ад спецыяліста.

Ірына КУЗЬМІЧ.
Фота аўтара.