Дарагія землякі, са Святам працы!

Прыміце шчырыя віншаванні са Святам працы!
Першы майскі дзень увасабляе вясенні росквіт, сімвалізуе мір і стварэнне, славіць чалавека-працаўніка.
У гэты дзень мы аддаём даніну ўдзячнасці людзям розных прафесій і ўзростаў. Шчыры дзякуй ветэранам працы, плёну і натхнення маладой змене.
Жадаем усім, хто сваёй штодзённай працай стварае заўтрашні дзень, моцнага здароўя, новых працоўных здзяйсненняў, шчасця і вясенняга настрою. Няхай гэтыя святочныя дні напоўняцца радасцю сустрэч з сябрамі і блізкімі, дадуць новы зарад бадзёрасці і аптымізму! Міру, дабрабыту вам, вашым родным і блізкім.

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.     РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Паважаныя жыхары  горада Ляхавічы і Ляхавіцкага раёна!
Прыміце шчырае віншаванне са Святам працы!

Беларускі народ заўсёды імкнуўся да мірнай стваральнай працы. І сёння патрыятызм і з’яднанасць нашага грамадства пацвярджаюцца карпатлівай і напружанай работай, ад якой залежыць дабрабыт суверэннай Беларусі.
Кожны з нас, праяўляючы прафесіяналізм, ініцыятыву і талент, уносіць свой уклад у дзяржаўнае будаўніцтва. У гэты дзень мы выказваем шчырую ўдзячнасць ветэранам працы, чыімі рукамі ствараўся нацыянальны здабытак Рэспублікі Беларусь, і ўшаноўваем маладую змену працаўнікоў, якія прымнажаюць гэта багацце, умацоўваюць слаўныя традыцыі нашых продкаў.
Няхай яркі дзень Першамая падорыць вам упэўненасць у будучыні, бадзёры настрой. Здароўя, шчасця і прафесійных поспехаў!
З павагай, Людміла ЖАЛНЕРЧЫК, дэпутат Палаты прадстаўнікоў.