Паважаныя свяшчэннаслужыцелі і праваслаўныя хрысціяне!

Паважаныя свяшчэннаслужыцелі  і праваслаўныя хрысціяне!
Шчыра віншуем вас са светлым святам Уваскрэсення Хрыстова!
Гэта свята сімвалізуе вялікую перамогу жыцця, дабра і справядлівасці. Дні велікодных урачыстасцяў аб’ядноўваюць вернікаў духам радасці і надзеі, сімвалізуюць любоў і згоду, пабуджаюць да спагады і міласэрнасці.
Няхай велікодная радасць прынясе душэўны спакой, натхніць на новыя добрыя справы і ўчынкі. Шчыра жадаем вам моцнага здароўя і дабрабыту, бадзёрасці духу і аптымізму, міру, любві і дабра!

РАЁННЫ  ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.  РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Паважаныя жыхары горада Ляхавічы  і Ляхавіцкага раёна!
Ад усёй душы віншую вас з вялікім святам Светлага Хрыстова Уваскрэсення!
Гэты дзень напаўняе нас радасцю жыцця, невычэрпнай любоўю. Гэта светлае свята ўсяляе ў нас глыбокую веру ў духоўнае ўмацаванне нашага народа.
Прыміце самыя цёплыя пажаданні добрага здароўя, поспехаў і духоўнай радасці!
З павагай, Людміла ЖАЛНЕРЧЫК, дэпутат Палаты прадстаўнікоў.