Жывём творча. Змястоўна – так адным словам можна ахарактарызаваць будні і святы тых, хто з’яўляецца членамі прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму

Змястоўна – так адным словам можна ахарактарызаваць
будні і святы тых, хто з’яўляецца членамі прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму. Іх работа – ствараць
выдатны настрой землякам, клапаціцца пра духоўны свет дзяцей і дарослых, быць у цэнтры падзей, што адбываюцца навокал. І штодня яны фантануюць ідэямі, ставяць творчыя рэкорды і здзіўляюць сваімі разнастайнымі талентамі.

Сярод культурных поспехаў хочацца адзначыць наступныя. Другі год запар прафсаюзная пярвічка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі далучаецца да рэспубліканскай акцыі «Павіншуем маму разам!». Супрацоўнікі і чытачы дзіцячай бібліятэкі адпраўляюць спецыяльныя паштоўкі сваім родным.
Узрастае папулярнасць дабрачыннага навагодняга канцэрта «Калі мы разам!» з удзелам самадзейных калектываў раёна. Сродкі, сабраныя падчас праграмы, па традыцыі накіроўваюцца ў цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.
Што ні ўдзел у фестывалі ці конкурсе – абавязкова перамога – гэта пра эксперыментальную групу «Берагіня» Дараўскага СДК, якая адзначылася паспяховымі выступленнямі на Андрэеўскім міжнародным фестывалі этнічных культур, міжрэгіянальным фестывалі-конкурсе народнай творчасці «Вялікі Пакроў», Новасібірскім гарадскім фестывалі-конкурсе. Народны клуб аматараў песні, гумару і гульні «Вечарніца» – лаўрэат фестывалю-конкурсу дзіцячай, юнацкай і дарослай творчасці «Цуды на Раство» і лаўрэат І ступені «Навагодняй зоркі». Мастацкі кіраўнік Падлескага СДК Вольга Якуніна – дыпламант І ступені міжнароднага конкурсу вакалістаў патрыятычнай песні
«Вышыня».

Ірына БРЭУС, старшыня райкама прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму