Факт- экспрэс — навіны Ляхавіччыны

· НАЗНАЧЭННІ. На пасаду пракурора Ляхавіцкага раёна назначаны Сяргей Мікалаевіч ДЗЯЖКО, які раней працаваў пракурорам Ганцавіцкага раёна.
· НА ПРЫЁМ У ІНСТАНЦЫЮ. 29 мая з 14.00 да 15.00 у кабінеце 202 райвыканкама будзе праводзіць прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб пракурор Брэсцкай вобласці старшы саветнік юстыцыі Іван Данілавіч НАСКЕВІЧ. Папярэдні запіс па тэлефоне 2-13-35.
· СУСТРЭЧЫ. 29 мая ў чытальнай зале цэнтральнай бібліятэкі імя Янкі Купалы адбудзецца сустрэча з творчым дуэтам — паэткай Верай Дыдышка і музыкантам Мікалаем Сокалам «Дзве музы». Пачатак сустрэчы ў 12.30.
· КЛОПАТ. Як расказала ўчастковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Юлія Пятроўская, з 1 мая па 1 верасня на тэрыторыі раёна рэалізуецца спецыяльная міжведамасная праграма «Клопат». Яна накіравана на садзейнічанне арганізацыі летняй занятасці і адпачынку падлеткаў, папярэджанне правапарушэнняў, учыненых імі і супраць іх. Супрацоўнікі міліцыі, акрамя іншага, правядуць абследаванне дзіцячых гульнёвых пляцовак, месцаў масавага адпачынку дзяцей і моладзі на прадмет адпаведнасці мерам бяспекі.
· СВАЕ І ЧУЖЫЯ. Як паведаміў начальнік аддзялення па грамадзянстве і міграцыі РАУС Віктар Чарняк, з 28 па 31 мая з мэтай супрацьдзеяння незаконнай міграцыі ў краіне будзе праводзіцца спецыяльны комплекс мерапрыемстваў «Нелегал».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *