Серабро ў нашай Сашы. Ляхавічанка прывезла серабро са спартакіяды сярод ДЮСШ і СДЮШАР Рэспублікі Беларусь па дзюдо

Старанная і сур’ёзная – так апісвае сваю падапечную Аляксандру Шчарбакову яе трэнер Віктар Богуш. І пацвярджэнне таму – чарговая ўзнагарода ў скарбонцы Ляхавіцкай СДЮШАР, якую прынесла юная зямлячка.

З 22 па 24 красавіка  ў Рэспублік анскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі «Стайкі» праходзіла спартакіяда сярод ДЮСШ і СДЮШАР Рэспублікі Беларусь па дзюдо сярод юнакоў і дзяўчат 2003 – 2005 гадоў нараджэння.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел каманды з усіх абласцей краіны. У складзе каманды Брэстчыны выступала ляхавічанка Аляксандра Шчарбакова. У вагавай катэгорыі 40 кілаграмаў яна заняла другое месца.

– Упэўнены, гэта не апошняя перамога Аляксандры. Хочацца пажадаць ёй далейшых поспехаў, а для гэтага не спыняцца на дасягнутым і самаўдасканальвацца, – адзначыў трэнер юнай дзюдаісткі Віктар Богуш.

Ірына КУЗЬМІЧ.
Фота з архіва Віктара БОГУША.