Ляхавіччына:сенакосная пара распачата

Лепшы механізатар на касьбе траў СВК «Шлях новы» Аляксандр Камінскі.

У СВК «Шлях новы» першы ўкос траў распачалі механізатары Аляксандр Камінскі і Іван Васілеўскі, якія вывелі на сенажаць свае МТЗ-1221 з касілкамі КДН-3,9. Іменна ім як самым вопытным даверана пачаць адказную кампанію. Яны ўбіраюць сакавітую траву ў рулоны, якія запакоўваюцца па новай тэхналогіі ў поліэтыленавую плёнку для захоўвання на зіму. У абавязках механізатараў і забеспячэнне малочнага статка зялёнай масай.
Пакуль што ў Навасёлках убрана 371 гектар сенакосаў. Усяго да першага ўкосу гатовы 1800 гектараў травастою, які неўзабаве будуць ўбіраць яшчэ на 3-х касілках і на 5-ці адзінках тэхнікі зоймуцца адвозам травяной масы да траншэй.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *