Помнім імёны герояў сваіх


Беларусь памятае. Гэтыя словы – не толькі шчымлівая канстатацыя гістарычнай праўды, але і назва традыцыйнай рэспубліканскай акцыі, што ў нашай краіне стала сапраўды ўсенароднай

Беларусь памятае, пакуль памятае кожны з нас. У сям’і ляхавічан Крукоў гісторыю свайго роду, сваёй краіны, Вялікай Перамогі памятаюць і шануюць. У тым ліку самыя юныя яе прадстаўнікі – 15-гадовая Ульяна  і сямігадовы Дзяніс. І хоць асабіста яны не знаёмыя са сваімі прадзедамі (героі вайны Канстанцін Крук і Дзмітрый Трус, на жаль, не дажылі да сустрэчы з праўнукамі), але ведаюць і ганарацца, што іх родныя таксама набліжалі Перамогу.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.