Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны! Дарагія землякі!

Дзень Перамогі – самае галоўнае і дарагое свята для кожнага з нас. У гэтым свяце зліліся ў адно гонар і захапленне, смутак і горыч страт.
Час усё больш аддаляе нас ад пераможнай вясны 1945 года, але ва ўдзячнай людской памяці не меркне подзвіг герояў Вялікай Айчыннай вайны.
У нас адно на ўсіх гераічнае мінулае, якое патрабуе стойкасці і кансалідацыі грамадства ў пераадоленні новых выклікаў сучаснасці.
Дарагія салдаты Перамогі! Вашы вопыт і мудрасць, як і раней, уносяць адчувальны ўклад ва ўмацаванне міру і выхаванне патрыятызму ў падрастаючага пакалення. І сёння наш святы абавязак –добрасумленнай працай захоўваць здабыты мір.
Паважаныя ветэраны і жыхары раёна, жадаем вам моцнага здароўя, міру, цяпла і дабрабыту!
Са святам!

РАЁННЫ  ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.       РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Шаноўныя землякі!

Шчыра віншуем вас з Днём Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь!
У дзяржаўнай сімволіцы адлюстроўваецца моц, веліч і незалежнасць нашай краіны. Беларускія флаг, герб і гімн з’яўляюцца апорай нашай дзяржаўнасці. З гэтымі сімваламі Беларусь прайшла шлях выпрабаванняў і адраджэння, знаходзячы сваю сілу і суверэнітэт. Сёння мы жывём у краіне, накіраванай у будучыню, якая сцвярджае свой аўтарытэт у розных сферах жыцця.
Няхай гэта свята яшчэ мацней з’яднае нас, умацуе пачуццё асабістай адказнасці і гатоўнасці самааддана працаваць на карысць роднай Беларусі.
Няхай заўсёды ў сэрцах землякоў жыве пачуццё гонару за нашу краіну, а флаг Рэспублікі Беларусь лунае над мірнай, шчаслівай і моцнай краінай!

РАЁННЫ  ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.       РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, паважаныя жыхары Ляхавіччыны!

Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з Днём Вялікай Перамогі!
У гераічным летапісе нашай дзяржавы 9 Мая займае асаблівае месца. Гэта дата дарагая і свяшчэнная для ўсіх жыхароў Беларусі. Назаўсёды ў нашай памяці застанецца гераізм тых, хто адстаяў у жорсткай схватцы незалежнасць нашай краіны. Вайна, як адна на ўсіх бяда, парадніла людзей розных нацыянальнасцей і веравызнанняў, абудзіла найвышэйшы патрыятызм, гераізм і стойкасць.
Нізкі паклон ветэранам за ўсё, што яны зрабілі для нашай свабоды, шчасця і светлай будучыні. Няхай неба над вашай галавой заўсёды будзе бязвоблачным, а навакольныя людзі робяць усё магчымае, каб вы былі здаровыя і шчаслівыя!
Жадаю ўсім здароўя і дабрабыту, поспехаў і здзяйсненняў на карысць любімай і роднай Беларусі.
З павагай, дэпутат Палаты прадстаўнікоў  Людміла ЖАЛНЕРЧЫК.