Клопат пра кадры — гэта аксіёма. Начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі і кадраў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання сустрэўся з кіраўнікамі сельгасарганізацый Ляхавіччыны і маладымі спецыялістамі

Маладым кадрам неабходна аказваць падтрымку і дапамогу ва ўсім: удасканальвацца ў прафесіі, знаходзіць агульную мову з калегамі, паспяхова ўлівацца ў калектыў. І разам са стварэннем належных умоў працы, дастойнай зарплатай не варта забываць пра стварэнне неабходных бытавых умоў для моладзі ў паўсядзённым жыцці.

На гэтым акцэнтаваў увагу начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі і кадраў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Самсановіч падчас сустрэчы з кіраўнікамі сельгасарганізацый Ляхавіччыны і маладымі спецыялістамі – аграрыямі, якія ў мінулым годзе размеркаваліся ў сельгаспрадпрыемствы раёна і толькі робяць першыя крокі ў прафесіі.
Размова была канструктыўная і датычылася самых актуальных тэм. Гаварылі пра тое, як зацікавіць юнакоў і дзяўчат, каб яны выбралі сельскагаспадарчы напрамак у прафесіі. Тут асаблівая ўвага павінна быць звернута на маштабную і разнапланавую прафарыентацыйную работу. Прычым актыўнасць павінны праяўляць не толькі навучальныя ўстановы, але і кіраўніцтва сельгаспрадпрыемстваў, якое зацікаўлена ў прытоку новых сіл.
Важнейшым элементам кузні кадраў у аграрнай галіне Уладзімір Самсановіч назваў мэтавую падрыхтоўку спецыялістаў. Асноўная роля і тут належыць кіраўніку сельгасарганізацыі. Менавіта яны як заказчыкі кадраў маюць магчымасць падбіраць сабе прафесійна арыентаваную моладзь, накіроўваць яе на навучанне. Варта звяртаць увагу на паслядоўную работу з бацькамі выпускнікоў, якія могуць паўплываць на сваіх  дзяцей, знайсці такія аргументы, назваць прыярытэты, каб сын і дачка рэальна бачылі плюсы, напрыклад, у прафесіі агранома ці ветфельчара. Таксама прадстаўнік Мінсельгасхарчу расказаў пра тое, якія новыя падыходы ў ВНУ і ССНУ
ў плане падрыхтоўкі мнагапрофільных спецыялістаў сельскай гаспадаркі, у прыватнасці, размова ішла пра сістэму практыка-арыентаванай падрыхтоўкі.
Ішла размова і пра льготы для тых, хто збіраецца паступаць у аграрныя навучальныя ўстановы – каледжы, універсітэты,
а таксама пра прэферэнцыі для маладых кадраў, якія пасля належнага тэрміну адпрацоўкі і далей застаюцца працаваць у сельгасарганізацыі, што стала іх першым працоўным  месцам.
Уладзімір Самсановіч пацікавіўся ў маладых спецыялістаў, ці дастаткова яны атрымалі падчас вучобы менавіта практычных навыкаў. На што дадзены амаль аднагалосны адказ: тэарэтычныя веды – на належным узроўні, але частка з іх так і не спатрэбілася падчас самастойнай працы. А вось практыкі мала, таму даводзіцца пра многае дапытвацца ў больш вопытных калег.
Былі пытанні і ад кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў. Так, дырэктар
ААТ «Жарабковічы» Антон Булаты пацікавіўся наконт магчымасці адраджэння вучэбнавытворчых камбінатаў, дзе, напрыклад, як і
раней, маглі б рыхтаваць кадры механізатараў, якіх зараз вельмі
не хапае ў аграрнай  галіне.
– Каб захаваць нацыю, каб наша краіна яшчэ больш квітнела, неаб-
ходна прыкласці ўсе намаганні для стварэння такіх умоў, каб юнакі і дзяўчаты не толькі атрымлівалі выдатную адукацыю, але і заставаліся жыць і працаваць у Беларусі, – рэзюмаваў Уладзімір Самсановіч.

Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.